Get Mystery Box with random crypto!

Сёння адбудзецца анлайн-прэм'ера спектакля 'Застацца нельга з' | Martsinovich Theatre

Сёння адбудзецца анлайн-прэм'ера спектакля "Застацца нельга з'ехаць" Незалежнай тэатральнай кампаніі HomoCosmos. Усе ролі выконваюць былыя артысты Новага драматычнага тэатра, якія калектыўна звольніліся ў кастрычніку мінулага года праз парушэнне іх грамадзянскіх правоў на забастоўку.

24 чэрвеня, 20:00





Сродкі, сабраныя з трансляцыі гэтага спектаклю пойдуць на падтрымку і рэабілітацыю акцёра Іллі Ясінскага. На адным з Маршаў падчас затрымання яму зламалі пазванкі. Была заведзена крымінальную справу, ён быў вымушаны бегчы з краіны.

Пісаў рэцэнзію на гэты спектакль. На жаль, зараз усе тэксты TUT.BY недаступныя, таму вам застаецца паверыць мне на слова: глядзець варта!