Get Mystery Box with random crypto!

САМЛÉЦЬ (samleć) (дзеяслоў, закончанае трываньне) 1. Страціць | Лёгкая Мова

САМЛÉЦЬ (samleć)
(дзеяслоў, закончанае трываньне)

1. Страціць прытомнасьць.

Галіна Адамаўна самлела, у яе здарыўся сардэчны прыступ. (Шамякін).

2. Анямець ад нечаканага страху, зьдзіўленьня і пад.

Зірнуў я і аж самлеў — за авечкамі з ашчэранай пашчай здаравенны рыжы воўк бяжыць. (Ляўданскі).
Паварушыліся [хлопцы] — і зараз жа храснуў леташні сухі чаротнік. Самлелі хлопцы, затаілі дыханьне, прыслухаліся — нічога. (Маўр).

3. Здранцьвець, страціць адчувальнасьць.

Доўга Міхалка пісаў. Самлела, моцна зайшлася ў яго рука. (Лужанін).

4. Зьнясілець ад стомленасьці, сьпёкі і інш.

Дзед адцягвае Лазара ад мяшка, і рукі ў Лазара дрыжаць мацней, вось-вось самлеюць пальцы і пусьцяць мяшок. (Галавач).
[Гарпіна:] Ой, не, адпачнём пакуль у садзе, а то я так самлела ў сьпякоце, што хоць у бочку з вадой лезь... (Губарэвіч).
#словы_С