Get Mystery Box with random crypto!

Гэтаксама перакладаецца як 'отверженный, пренебрежённый'. ЗАН | Лёгкая Мова

Гэтаксама перакладаецца як "отверженный, пренебрежённый".

ЗАНЯДБÁНЫ (zaniadbany)
(прыметнік мужчынскі род)

1. Пакінуты без дагляду.

У занядбаным палісадніку, над пажоўклым быльлём леташніх вяргінь, ціха шапацела кучаравая рабіна. (Стаховіч).

2. Такі, якому не ўдзялялася належная ўвага.

Яшчэ ня так даўно апавяданьне ў нас лічылася занядбаным жанрам. (Бугаёў).

3. Такі, аб якім ня дбаюць; бедны.

Паэт гаварыў ад імя занядбанай, прыгнечанай вёскі. Жыцьцё, побыт гэтай вёскі ён ведаў, як ніхто. (Навуменка).
#словы_З