Get Mystery Box with random crypto!

МІТРЭ́НГА (mitrenha) (назоўнік, жаночы роды) Размоўнае слова: | Лёгкая Мова

МІТРЭ́НГА (mitrenha)
(назоўнік, жаночы роды)

Размоўнае слова: трывога, неспакой, сумятня, разлад.

Там, на суседзкім агародзе, перапалох, мітрэнга. – Анютка, галубка! Пакліч свайго Васіля, няхай бярэ пілу і сякеру і хутчэй бяжыць сюды!.. – на ўсю сядзібу лямантуе баба Алімпа. (Васілевіч).
[Грасыльда:] Заснуць я, сын, тады не магла. Такая мітрэнга ў вёсцы.. [Бацьку] у штаб да Міхала цягалі, на калені ставілі, аўтамат чорны да грудзей прыстаўлялі. (Пташнікаў).
Мітрэнга цэлая ўзьнялася пасьля слоў чарнявага.. Усе паўставалі, хто сядзеў. Ігнась паспрабаваў загаманіць, але яго не слухалі. Гаварылі ўсе. (Мурашка).
#словы_М