КІШЭНЯ/КІШЭНЬ (kišenia/kišeń)
(назоўнік, жаночы род)
1. Частка адзеньня (штаноў, паліто, пінжака) у форме прышытага або ўшытага мяшочка для дробных рэчаў і грошай.
Кавалёва задумалася, дастала з кішэні паліто некалькі зярняты грэчкі і, разглядаючы, перагортвала іх на далоні. (Дуброўскі).
2. Пераноснае значэньне, размоўнае слова: дабрабыт, багацьце, грошы.
Буш быў сам ня свой: яго кішэні пагражала сур'ёзная небясьпека. (Маўр).
3. Асобнае аддзяленьне ў партфэлі, чамадане і пад.
4. Спэцыяльны тэрмін: пра паглыбленьне, выемку ў чым-н.
Кішэнь раны.
Кішэнь тоўстай кішкі.
#словы_К