ЦЫБÁТЫ (cybaty)
(прыметнік, мужчынскі род)
1. Высокі і тонкі, звычайна даўганогі.
Мірон быў худы, цыбаты дзяцюк. (Маўр).
Конь быў нізкарослы, грывасты, коньнік здаваўся залішне цыбаты, і ногі яго як не валачыліся па зямлі. (Лупсякоў).
Ззаду каля ласіхі мітусілася цыбатае ласянё. (Федасеенка).
2. Доўгі і тонкі, з падоўжанай часткаю ад ступні да калена (пра ногі).
Празвалі .. [Шайку] некалі чапляй за цыбатыя ногі, такія спрытныя і такія лёгкія, што яна і сапраўды, як чапля, прабіралася па любой дрыгве. (Лынькоў).
[Міхалючок] закруціўся па хаце, як падлетак, заскакаў на сваіх цыбатых нагах. (Чорны).
#словы_Ц