ГМАХ (gmach)
(назоўнік, мужчынскі род)
1. Вялікі вышынны будынак.
Я ў сталіцы ізноў сярод гмахаў-дамоў, што зьдзіўляюць красоюй небывалаю. (Журба).
Высокі клён, але і ён — па пояс дому-гмаху. (Макаль).
2. Пераноснае значэньне: увогуле пра што-н. вялікае, велічнае.
Грамада — вялікі гмах: адзін ляжа, сто ідзе,
А хто ж роўны грамадзе?! (Купала).
Дуб і сосны — векавыя гмахі, не баяцца бур і навальніц. (Пысін).
#словы_Г