Get Mystery Box with random crypto!

Шкрабанкі ці драпанкі — гэтак называюцца яйкі, упрыгожаныя мет | Лёгкая Мова

Шкрабанкі ці драпанкі — гэтак называюцца яйкі, упрыгожаныя метадам гравіроўкі. Спачатку яйка фарбуецца ў нейкі колер, а затым на яго паверхні вострым шылам або іголкай наносіцца малюнак. Выскрабанне забірае шмат часу і сіл, аднак гэтая тэхніка дазваляе аздобіць яйка не проста асобным узорам ці арнаментам, але цэлым сюжэтным малюнкам.

Пісанкі ці васкоўкі — менавіта яны лічацца найбольш традыцыйнымі і “правільнымі” велікоднымі яйкамі. На сырым халодным яйку выводзяць узоры гарачым воскам пры дапамозе стальнога пярца. Зрабіўшы ўзор, яйка мачаюць у разведзеную халодную фарбу, пачынаючы з самай светлай, абціраюць і робяць новы ўзор воскам, і зноў мачаюць у іншую фарбу. Калі ўсе ўзоры выведзеныя, трэба асцярожна «стапіць» воск з яйка — ці над полымем газавай гарэлкі, ці над свечкай. Па меры таго як воск растае, яго трэба выціраць мяккай паперкай ці анучкай.

Аздабляюцца пісанкі традыцыйнымі знакамі сонца, зямлі і паветра, разеткамі і паўразеткамі, галінкамі і кветкамі. Калі ўзоры адыходзяць ад традыцыі, яйка называецца ўжо не “пісанкай”, а “маляванкай”.

Капанкі — яшчэ адзін від традыцыйнага велікоднага яйка. Для аздаблення капанак таксама выкарыстоўваецца воск. Але ў адрозненне ад пісанак ён не наносіцца цвічком, а проста накапваецца свабодна свечкай, у выніку чаго на шкарлупіне атрымліваюцца арыгінальныя падцёкі."