Get Mystery Box with random crypto!

Са Сьвятам, даражэнькія! МАЛЯВÁНКА (malavanka) (назоўнік, ж | Лёгкая Мова

Са Сьвятам, даражэнькія!

МАЛЯВÁНКА (malavanka)
(назоўнік, жаночы род)

А ці ведалі Вы, што яшчэ існуюць крашанкі, пісанкі, драпанкі і нават капанкі?

" Крашанкі — найчасьцей гэта звыклыя нам аднакаляровыя яйкі. Але ж крашанкі можна зрабіць больш цікавымі, калі паспрабаваць іх аздобіць. Перад фарбаваннем да яйка прыкладаюць кветачкі, лісты, выразаныя з паперы фігуркі, абвальваюць яйкі ў крупах, абвязваюць іх ніткамі ці гумкамі, пасля чаго кладуць у панчошку, каб не з’ехаў дэкор, і вараць у загадзя падрыхтаваным адвары. І вось вам прыгожыя яйкі з малюнкамі ды ўзорамі. Каб атрымаць мармуровыя крашанкі, варта пакласці яйка ў панчоху з шалупіннем ад цыбулі і зварыць у фарбавальніку іншага колеру. А каб яйкі выглядалі яшчэ больш прывабна, пасля варкі іх можна змазаць алеем або сметанковым маслам.