БРУÍЦЦА (bruicca)
(дзеяслоў, незакончанае трываньне)
1. Цячы, пераліваючыся (пра ручай, крыніцу і пад.).
Там фантан, як вадаспад, Не сьціхаючы бруіцца. (А. Александровіч).
2. Пераноснае значэньне: разыходзіцца струменямі, хвалямі (пра паветра, сьвятло, пах і пад.).
І Пагода адчуў, што цяпло, якое бруілася з.. [Дашыных] вачэй, адразу пранікла ў самае яго сэрца, моцна завалодала ім. (Васілевіч).
Каласістыя мірныя палі, якія бруіліся пад ветрам, уціхамірвалі душу. (Шарахоўскі).
#словы_Б