Get Mystery Box with random crypto!

Увага, сябры! Прэзентацыя новага выдання беларускага бэстсэлер | Лёгкая Мова

Увага, сябры! Прэзентацыя новага выдання беларускага бэстсэлера "Сем камянёў", аўтограф-сесія з аўтарам рамана і магчымасць атрымаць у падарунак наш каляндарык "Лёгкая мова"!

Прэзентацыя другога выдання фэнтэзі «Сем камянёў». Аўтограф-сесія з аўтарам і магчымасць набыць кнігу са зніжкай!

23 красавіка а 16:00 ў кнігарні «Акадэмкніга» пройдзе аўтограф-сесія з удзелам Аляксея Шэіна, аўтара фэнтэзі-рамана «Сем камянёў». Будзе прэзэнтаванае другое выданне кнігі, якая стала беларускім бэстсэлерам.

Раман «Сем камянёў» атрымаў міжнародную прэмію Еўрапейскага таварыства навуковай фантастыкі (European Science Fiction Society) у намінацыі «Лепшы дэбют».

«Сем камянёў» увайшлі ў фінал «Прэміі Цёткі» за найлепшую кнігу для дзяцей і падлеткаў.

Субота, 23 красавіка
16:00,
«Акадэмкніга».

Удзельнікі сустрэчы змогуць купіць кнігу па акцыйным кошце — 25 рублёў, а таксама атрымаць у падарунак адрыўны каляндар «Лёгкая Мова».