Get Mystery Box with random crypto!

Cябры, увага, набор на 2-ю плынь моўнага курса! Што рабіць, к | Лёгкая Мова

Cябры, увага, набор на 2-ю плынь моўнага курса!

Што рабіць, калі, разглядаючыся навокал, ты адчуваеш толькі бяссілле? Калі прыходзіць думка: "Ад мяне ў гэтай жудасці не залежыць нічога".

Але менавіта ад нас залежыць, каб Беларусь не знікла, каб Беларусі станавілася больш. І першы, самы галоўны крок, - пачаць урэшце размаўляць ПА-БЕЛАРУСКУ. Не ведаеце, як гэта зрабіць? З кім размаўляць? Не ўпэўненыя ў сваіх сілах?

Тады запрашаем на 3-хмесячны онлайн-zoom-курс гутарковай беларускай мовы з пісьменнікам і выкладчыкам Аляксеем Шэіным, які дапаможа беларусам перайсці на беларускую ды пачаць актыўна і свабодна карыстацца роднай мовай.

Курс разлічаны на дарослых. Колькасць удзельнікаў абмежаваная!

У курсе 12 заняткаў, якія будуць праходзіць у фармаце групавога коўчынгу. Без складанай тэорыі, толькі актыўная практыка.

Запіс на курс і больш падрабязная інфармацыя праз гугл-форму: https://forms.gle/ezVyJMQroQoFoPqs7

Заняткі будуць праводзіцца па чацвяргах, пачынаючы з 5 траўня (мая)!

Час: з 20.00 да 21.30.