Get Mystery Box with random crypto!

Хочаш выбрацца ў выхадны на экскурсію, але нікуды не хочаш еха | 🇺🇦 Hrodna 11:27

Хочаш выбрацца ў выхадны на экскурсію, але нікуды не хочаш ехаць, а яшчэ і любіш шпацыраваць адзін? Значыць табе пасуюць аўдыёгіды!

У Гродне ёсць як мінімум адзін такі - анлайн аўдыёгід па гродзенскім гета №1. Бярэш навушнікі - і наперад. У маршрут увайшлі 12 станцый: сінагога, брама ў гета, пляцоўка ўзарванага касцёла, куды складзіраваліся рэчы вязняў, дамы, у якіх габрэі рабілі схроны і хавалі клады ў надзеі калісьці вярнуцца ў родны горад.

Летась аўдыёгід распрацавалі гродзенскія студэнты ў межах міжнароднага праекта "Вымяраючы гета". Тэхнічную дапамогу аказала рэдакцыя Hrodna.life.

А якія яшчэ аўдыёгіды па Гродне вы ведаеце? Або якія варта было б стварыць?