Get Mystery Box with random crypto!

Наша гісторыя

Лагатып тэлеграм-канала historynn — Наша гісторыя Н
Лагатып тэлеграм-канала historynn — Наша гісторыя
Адрас канала: @historynn
Катэгорыі: Факты
мова: беларускі
Краіна: Беларусь
Падпісчыкі: 589
Апісанне з канала

Першы глянцавы гістарычны часопіс па-беларуску.

Ratings & Reviews

1.50

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

0

2 stars

1

1 stars

1


Апошнія паведамленні 4

2021-04-29 16:02:39 Увага! Традыцыйны рэдакцыйны продаж!

Мы будзем прадаваць у Мінску свежы нумар «Нашай гісторыі», а таксама дзіцячыя часопісы "Дуду" і "Асцярожна: дзеці!" два дні па нашым рэдакцыйным адрасе Энгельса, 34а (гэта там, дзе рэдакцыя «Народнай Волі»):

- у пятніцу, 30 красавіка, з 16:00 да 20:00
- у суботу, 1 мая, з 12:00 да 18:00.

Гэта самы цэнтр Мінска, літаральна 400 метраў ад метро «Купалаўская» і «Кастрычніцкая», белы дом з муралам.

Падрабязнасці: https://nn.by/?c=ar&i=272273
735 viewsAliaksandr, edited  13:02
Адкрыць / каментаваць
2021-04-28 22:08:07 Наша гісторыя pinned «Дзе прадаецца "Наша гісторыя" У нас пастаянна пытаюцца: дзе цяпер можна набыць "Нашу гісторыю" пасля таго, як яе адмовіліся прадаваць у кіёсках "Саюздрука", у кнігарнях "Белкнігі" і ў кнігарні "Акадэмкніга"? Цяпер такіх кропак засталося не так шмат, але…»
19:08
Адкрыць / каментаваць
2021-04-28 22:07:50 Дзе прадаецца "Наша гісторыя"

У нас пастаянна пытаюцца: дзе цяпер можна набыць "Нашу гісторыю" пасля таго, як яе адмовіліся прадаваць у кіёсках "Саюздрука", у кнігарнях "Белкнігі" і ў кнігарні "Акадэмкніга"?

Цяпер такіх кропак засталося не так шмат, але яны ёсць. У Мінску гэта:

1) кнігарня «Галіяфы» (вул. Няміга, 3, крама №47 на цокальным паверсе);
2) этнакрама «Рагна» (вул. Сухая, 4, метро «Фрунзенская»);
3) гандлёвы цэнтр «Купалаўскі» (пад Кастрычніцкай плошчай), крамы 41—42 і 44—45;
4) кнігарня «Кніжная шафа» (пр. Дзяржынскага, 9).

Ёсць і тры пункты, праз якія можна набыць "Нашу гісторыю" ў рэгіёнах:

1) Гродна: этнакрама "Цудоўня" (вул. Кірава, д. 3);
2) Віцебск: кнігарня «Светач» (вул. Кірава, 10);
3) Бабруйск: кнігарня «Крыніца ведаў» (вул. Горкага, 31).

Але сама лепш жыхарам Магілёва і Магілёўскай вобласці - гэта адзіны рэгіён Беларусі, дзе часопіс ёсць яшчэ і ў шапіках "Белдрука".

Акрамя таго, свежыя нумары "Нашай гісторыі" можна набыць у некаторых аддзяленнях "Белпошты" (але толькі да № 4/2021, наступныя нумары прымаць туды не будуць) і ў некаторых гіпермаркетах.

А для большасці рэгіёнаў цяпер фактычна адзіная магчымасць набываць часопіс без падпіскі на яго: карыстацца з паслугаў інтэрнэт-кнігарняў, якія сярод іншага рассылаюць часопіс праз пошту. Гэта перадусім knihi.by, kniganosha.by, "Мой модны кут".

У большасці гэтых самых кропак прадаюцца і дзіцячыя часопісы "Дуду" і "Асцярожна: дзеці!", якіх абмежаванні ў распаўсюдзе праз кантраляваныя дзяржавай каналы закранулі адначасова з "Нашай гісторыяй".

Але ўсё адно найзручнейшы і найтаннейшы спосаб рэгулярна атрымліваць штомесячны часопіс «Наша гісторыя» — падпісацца на яго. Зрабіць гэта (але толькі на чэрвень) можна на любым аддзяленні «Белпошты», праз плацежна-даведкавыя тэрміналы, а таксама праз сістэму «Інтэрнэт-падпіска» на сайце www.belpost.by. Падпісны індэкс — 00469.

А на другое паўгоддзе афармляйце падпіску праз рэдакцыю, падрабязнасці тут.

Ну, а тым, у каго няма зусім ніякай магчымасці набываць часопіс у папяровым выглядзе, або хто ўвогуле перайшоў на лічбу, рэкамендуем набываць часопіс у ПДФ, у электроннай версіі. Зрабіць гэта можна праз сайт ARCHE.BY.
497 viewsAliaksandr, edited  19:07
Адкрыць / каментаваць
2021-04-28 14:48:40 У № 4/2021 "Нашай гісторыі":

- Як Якуб Колас сядзеў у расійскай турме, падчас ператрусаў хаваў рукапісы за сваёй густой барадой і працаваў над «Новай зямлёй» ды «Сымонам-музыкам»;

- Неймавернае жыццё Уладзіслава Барташэўскага, які ў 18 гадоў трапіў у Асвенцім, у 24 — у камуністычную турму, але выжаў, напісаў 50 кніг, а ў 73 гады стаў міністрам замежных спраў свабоднай Польшчы;

- Швейцарыя: дзяржава, з якой ніхто ў свеце не параўнаецца колькасцю прамой дэмакратыі;

- Негвалтоўны пратэст Махатмы Гандзі: «Спярша яны цябе не заўважаюць, пасля смяюцца, затым змагаюцца з табой. А потым ты перамагаеш»;

- Кветка Фларэнцыя: магчымая перадазіроўка Рэнесансам;

- Міхал Арханёл з Парахонска: беларускі іканапісны шэдэўр XVIII стагоддзя;

- Гісторыя пра крадзеж царкоўнага серабра з Магілёва XVII стагоддзя — жывы дэтэктыў;

- Замак Белы Ковель пад Оршай. Пра што думалі Сангушкі, магнаты з Валыні, калі будавалі барочны замак без абарончых валоў і бастыёнаў так блізка да мяжы з Масковіяй;

- Па слядах Язэпа Бурачка. Памешчык-нашанівец з беларускага далёкага ўсходу Язэп Ціхінскі;

- Востраў Кюрасаа ў Карыбскім моры: чорны звонку, белы з сярэдзіны. А вядомы па сінім;

- Уладзімір Корсак: славуты паляўнічы з Белай Русі;

- Лясны арэх: ласунак для багатых, ласунак для бедных.

Аўтары нумара: Павел Каралёў, Тамаш Суліма, Павел Мацукевіч, Паўліна Скурко, Андрэй Дзмітранок, Галіна Флікоп-Світа, Цімох Акудовіч, Сяргей Астанковіч, Таіса Андрэева, Алесь Белы.
697 viewsAliaksandr, 11:48
Адкрыць / каментаваць
2021-04-28 14:23:10
Выйшаў новы нумар "Нашай гісторыі" (4/2021). Яго можна набыць у кнігарнях, на поштах, у прыватных распаўсюднікаў, некаторых гіпермаркетах.
1.1K viewsAliaksandr, 11:23
Адкрыць / каментаваць
2021-04-21 13:33:20 Як падпісацца на «Нашу гісторыю», «Асцярожна: дзеці!», «Дуду» анлайн на май і чэрвень

Падрабязна тлумачым у матэрыяле па спасылцы:
https://nn.by/?c=ar&i=271825
579 viewsAliaksandr, 10:33
Адкрыць / каментаваць
2021-04-13 17:08:36
Гэтая сінагога ўпрыгожвала квартал Школішча, у якім жылі магілёўскія габрэі, з ХVII стагоддзя аж да 1938 года. Існуе версія, што яе аздабленнем займаўся сам прадзед Марка Шагала. Што здарылася з ёй пасля закрыцця? Магілёўцы разабралі сінагогу на бярвёны, яны пайшлі на зрубы для калодзежаў. Чытайце больш пра ўсё Падміколле, дзе стаяў гэты будынак, у “Нашай гісторыі” 3/2021.
654 viewsРэдакцыйны НН, 14:08
Адкрыць / каментаваць
2021-04-09 12:14:24
Свежы нумар "Нашай гісторыі" (3/2021) мы будзем прадаваць сёння (з 14:00 да 20:00) і заўтра (з 10:00 да 18:00) па рэдакцыйным адрасе Энгельса, 34а (падрабязнасці ТУТ).

У нас можна будзе купіць як новы нумар, так і некаторыя ранейшыя (але яны раскупляюцца хутка, большасці не засталося ніводнага асобніка, таму асартымент абмежаваны).

Таксама будуць прадавацца дзіцячыя часопісы "Дуду" і "Асцярожна: дзеці!".

Прыходзьце, хто можа!
1.3K viewsAliaksandr, 09:14
Адкрыць / каментаваць