Get Mystery Box with random crypto!

Дзе прадаецца 'Наша гісторыя' У нас пастаянна пытаюцца: дзе ц | Наша гісторыя

Дзе прадаецца "Наша гісторыя"

У нас пастаянна пытаюцца: дзе цяпер можна набыць "Нашу гісторыю" пасля таго, як яе адмовіліся прадаваць у кіёсках "Саюздрука", у кнігарнях "Белкнігі" і ў кнігарні "Акадэмкніга"?

Цяпер такіх кропак засталося не так шмат, але яны ёсць. У Мінску гэта:

1) кнігарня «Галіяфы» (вул. Няміга, 3, крама №47 на цокальным паверсе);
2) этнакрама «Рагна» (вул. Сухая, 4, метро «Фрунзенская»);
3) гандлёвы цэнтр «Купалаўскі» (пад Кастрычніцкай плошчай), крамы 41—42 і 44—45;
4) кнігарня «Кніжная шафа» (пр. Дзяржынскага, 9).

Ёсць і тры пункты, праз якія можна набыць "Нашу гісторыю" ў рэгіёнах:

1) Гродна: этнакрама "Цудоўня" (вул. Кірава, д. 3);
2) Віцебск: кнігарня «Светач» (вул. Кірава, 10);
3) Бабруйск: кнігарня «Крыніца ведаў» (вул. Горкага, 31).

Але сама лепш жыхарам Магілёва і Магілёўскай вобласці - гэта адзіны рэгіён Беларусі, дзе часопіс ёсць яшчэ і ў шапіках "Белдрука".

Акрамя таго, свежыя нумары "Нашай гісторыі" можна набыць у некаторых аддзяленнях "Белпошты" (але толькі да № 4/2021, наступныя нумары прымаць туды не будуць) і ў некаторых гіпермаркетах.

А для большасці рэгіёнаў цяпер фактычна адзіная магчымасць набываць часопіс без падпіскі на яго: карыстацца з паслугаў інтэрнэт-кнігарняў, якія сярод іншага рассылаюць часопіс праз пошту. Гэта перадусім knihi.by, kniganosha.by, "Мой модны кут".

У большасці гэтых самых кропак прадаюцца і дзіцячыя часопісы "Дуду" і "Асцярожна: дзеці!", якіх абмежаванні ў распаўсюдзе праз кантраляваныя дзяржавай каналы закранулі адначасова з "Нашай гісторыяй".

Але ўсё адно найзручнейшы і найтаннейшы спосаб рэгулярна атрымліваць штомесячны часопіс «Наша гісторыя» — падпісацца на яго. Зрабіць гэта (але толькі на чэрвень) можна на любым аддзяленні «Белпошты», праз плацежна-даведкавыя тэрміналы, а таксама праз сістэму «Інтэрнэт-падпіска» на сайце www.belpost.by. Падпісны індэкс — 00469.

А на другое паўгоддзе афармляйце падпіску праз рэдакцыю, падрабязнасці тут.

Ну, а тым, у каго няма зусім ніякай магчымасці набываць часопіс у папяровым выглядзе, або хто ўвогуле перайшоў на лічбу, рэкамендуем набываць часопіс у ПДФ, у электроннай версіі. Зрабіць гэта можна праз сайт ARCHE.BY.