Get Mystery Box with random crypto!

У № 4/2021 'Нашай гісторыі': - Як Якуб Колас сядзеў у расійск | Наша гісторыя

У № 4/2021 "Нашай гісторыі":

- Як Якуб Колас сядзеў у расійскай турме, падчас ператрусаў хаваў рукапісы за сваёй густой барадой і працаваў над «Новай зямлёй» ды «Сымонам-музыкам»;

- Неймавернае жыццё Уладзіслава Барташэўскага, які ў 18 гадоў трапіў у Асвенцім, у 24 — у камуністычную турму, але выжаў, напісаў 50 кніг, а ў 73 гады стаў міністрам замежных спраў свабоднай Польшчы;

- Швейцарыя: дзяржава, з якой ніхто ў свеце не параўнаецца колькасцю прамой дэмакратыі;

- Негвалтоўны пратэст Махатмы Гандзі: «Спярша яны цябе не заўважаюць, пасля смяюцца, затым змагаюцца з табой. А потым ты перамагаеш»;

- Кветка Фларэнцыя: магчымая перадазіроўка Рэнесансам;

- Міхал Арханёл з Парахонска: беларускі іканапісны шэдэўр XVIII стагоддзя;

- Гісторыя пра крадзеж царкоўнага серабра з Магілёва XVII стагоддзя — жывы дэтэктыў;

- Замак Белы Ковель пад Оршай. Пра што думалі Сангушкі, магнаты з Валыні, калі будавалі барочны замак без абарончых валоў і бастыёнаў так блізка да мяжы з Масковіяй;

- Па слядах Язэпа Бурачка. Памешчык-нашанівец з беларускага далёкага ўсходу Язэп Ціхінскі;

- Востраў Кюрасаа ў Карыбскім моры: чорны звонку, белы з сярэдзіны. А вядомы па сінім;

- Уладзімір Корсак: славуты паляўнічы з Белай Русі;

- Лясны арэх: ласунак для багатых, ласунак для бедных.

Аўтары нумара: Павел Каралёў, Тамаш Суліма, Павел Мацукевіч, Паўліна Скурко, Андрэй Дзмітранок, Галіна Флікоп-Світа, Цімох Акудовіч, Сяргей Астанковіч, Таіса Андрэева, Алесь Белы.