Get Mystery Box with random crypto!

Historyja

Лагатып тэлеграм-канала historyja — Historyja H
Лагатып тэлеграм-канала historyja — Historyja
Адрас канала: @historyja
Катэгорыі: Факты
мова: беларускі
Падпісчыкі: 5.74K
Апісанне з канала

Kanał pra našu historyju / Канал пра нашу гісторыю ⏳
Kantakt / Кантакт: @PanHistoryjaBot

Ratings & Reviews

3.50

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

1

3 stars

1

2 stars

0

1 stars

0


Апошнія паведамленні 197

2021-07-11 14:59:52
Ідэолагі ўжо настолькі лянотныя, што ў прапагандысцкіх матэрыялах напрамую копіпасцяць старую камуністычную (савецкую) прапаганду. Тым разам у дачыненні сімвалаў, а канкрэтна герба «Пагоня», хаця раней іх фокус быў засцярожаны на тэме сцяга.
1.2K views11:59
Адкрыць / каментаваць
2021-07-11 09:59:53
11 ліпеня 1705 года маскоўскі цар Пётр I уварваўся разам з салдатамі ў Сабор Святой Сафіі ў Полацку, які ўсё яшчэ належаў уніятам, і дзе захоўваліся мошчы Язафата Кунцэвіча. Цар запатрабаваў ключы ад царскай брамы, а калі базыльяне адмовіліся, асабіста забіў настаяцеля і чатырох манахаў - базыльянаў, а цела загадаў утапіць у Дзвіне.

Аб гэтай падзеі коратка паведамляе Віцебская летапіс : Eodem anno [1705] , mense Iulli 11 die in ecclesia S. Sofiae ipse occidit 4 basilianos in Polocia («У тым жа [1705] годзе месяца ліпеня 11 дня ў храме Святой Сафіі сам [цар Пётр I] забіў 4 базыльянаў ў Полацку») .
1.6K views06:59
Адкрыць / каментаваць
2021-07-11 08:29:53
11 ліпеня 1920 года бальшавікі занялі Менск. У міжваенны час у БССР гэты дзень саветы святкавалі як «дзень вызвалення ад белапалякаў». Пазней гэтую дату ў савецкай ідэалогіі выцесніла 17 верасня і пасля Другой сусветнай вайны 3 ліпеня.
1.9K views05:29
Адкрыць / каментаваць
2021-07-10 19:34:53
Жыхар Бабруйску Андрусь Архіпенка стаў вядомым на ўсю Беларусь тры гады таму, калі распачаў збор сродкаў на ўсталяванне бюсту пісьменніка Алеся Адамовіча. Праект атрымалася паспяхова рэалізаваць, у лістападзе 2019 году помнік быў адкрыты. А менш чым праз год Андруся разам з маці судзілі за ўдзел у паслявыбарчых мітынгах. У лютым 2021 году бабруец быў вымушаны з’ехаць з Беларусі праз пераслед. Але і ў эміграцыі актывіст не кідае культурніцкай працы – цяпер збірае экспанаты для будучага Музею вольнай Беларусі.
830 views16:34
Адкрыць / каментаваць
2021-07-10 18:29:32
"Таким образом, дискредитация страниц и героев беларусской истории, не связанных с Россией или противостоявших ей, стала одним из основных направлений деятельности фонда «Историческая память» в нашей стране, а попытка запретить национальнуцю символику и шельмование…
3.2K views15:29
Адкрыць / каментаваць
2021-07-10 15:59:52 Васіль Быкаў пра выбар беларускага народа кандыдатуры Лукашэнкі ў 1994 годзе: “Беларускі народ у сваёй масе напрыканцы XX стагодзьдзя меў клопат ня так з праблемай адраджэньня, як з праблемай выжываньня. Хоць як-небудзь, хоць з бальшавіцкім рылам, але каб не ператварыцца ў мерцьвяка, што ўвогуле было рэальна. Па сутнасьці ішоў працэс паміраньня (ва ўсіх сэнсах), і важна было клапаціцца, як затрымацца на краі пагібелі, а ня дбаць пра колішнюю веліч часоў ВКЛ. Народ тое адчуваў інстынктыўна, і таму на першых прэзыдэнцкіх выбарах у масе сваёй не пайшоў за Пазьняком і БНФ зь іх віртуальным нацыянал-дэмакратызмам, архаізацыяй і без таго ня надта палагоджанай мовы, чым сталася, на думку некаторых, вяртаньне да граматыкі Тарашкевіча. З часоў Тарашкевіча шмат што зьмянілася ў сьвеце, у тым ліку і ў беларускай мове, з чым прагматычнаму палітыку немагчыма было не лічыцца. Народ пайшоў за жорсткім, нахабным, прагматычным дырэктарам саўгасу, ідэі якога былі простыя, як мычэньне каровы і зразумелыя дарэшты. Без увагі да нацыянальных прынцыпаў, Лукашэнка кінуўся да Расеі, найперш каб выбіць адтуль асабістую падтрымку, а таксама хлеб, бэнзін, газ, безь якіх немагчыма было ня толькі «адраджацца», але і перажыць зіму да вясны. Вядома ж, разумнейшыя адчувалі, што ён адбіраў у Беларусі сувэрэнітэт, будучыню і пазбаўляў дэмакратыі. Але што карысьці з дэмакратыі, калі плакалі галодныя дзеці?”
419 views12:59
Адкрыць / каментаваць
2021-07-10 13:56:08
Цікавую гісторыю даслаў нам наш чытач. Яго сусед у 90-я забраў зняты з смалявіцкага выканкама герб «Пагоня» і захоўваў у сябе.

У выніку наш чытач папрасіў аддаць яму герб для рэстаўрацыі. Што атрымалася — глядзіце на фота!
649 views10:56
Адкрыць / каментаваць
2021-07-10 12:34:37
Рынкавая плошча ў Нясвіжы, 1930-я гг.
790 views09:34
Адкрыць / каментаваць
2021-07-10 10:59:53
10 ліпеня 1942 года нарадзіўся беларускі касманаўт Пётр Клімук
885 views07:59
Адкрыць / каментаваць
2021-07-10 08:29:53
10 ліпеня 1994 года адбыўся другі тур прэзідэнцкіх выбараў. Як паказала гісторыя, гэта былі першыя і апошнія дэмакратычныя выбары.
17.2K views05:29
Адкрыць / каментаваць