Get Mystery Box with random crypto!

Historyja

Лагатып тэлеграм-канала historyja — Historyja H
Лагатып тэлеграм-канала historyja — Historyja
Адрас канала: @historyja
Катэгорыі: Факты
мова: беларускі
Падпісчыкі: 5.74K
Апісанне з канала

Kanał pra našu historyju / Канал пра нашу гісторыю ⏳
Kantakt / Кантакт: @PanHistoryjaBot

Ratings & Reviews

3.50

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

1

3 stars

1

2 stars

0

1 stars

0


Апошнія паведамленні 191

2021-07-22 16:51:33
Улічваючы, што значная большасць нармальнай літаратуры пра гісторыю Беларусі напісана на беларускай мове, вельмі дзіўна выглядае запіс.

Тым не менш дапамажыце спадару Халезіну ў каментах, бо там некаторыя ўжо кідаюць нейкую расейскую-савеччыну ці дзікае фолк-хістары
869 viewsedited  13:51
Адкрыць / каментаваць
2021-07-22 16:29:28
Пра БНФ, Вярхоўны Савет XII склікання, суверэнітэт і незалежнасць.

Крыніца: Валянцін Голубеў, «Гісторыя Беларусі ад заканчэння Другой сусветнай вайны да перыяду будаўніцтва незалежнай дзяржавы»
900 views13:29
Адкрыць / каментаваць
2021-07-22 13:59:57
Фрагмент сюжэту IQmedia, у якім закранаецца тэма, як неасавецкая лукашэнкаўская прапаганда маніпулюе гісторыяй і выкарыстоўвае савецкае клішэ пра фашыстаў (блытаючы з нацыстамі), каб апраўдаць санкцыі і дыскрэдытаваць ворагаў.
1.5K views10:59
Адкрыць / каментаваць
2021-07-22 12:00:00
22 ліпеня 1793 года падчас Гродзенскага сойма быў падпісаны акт з Расіяй, якой войскі стаялі з гарматамі нацэленымі на замак, дзе адбываўся сойм. Акт гэты прычыніўся да II раздзелу Рэчы Паспалітай і ўтраты Менскага, Брацлаўскага, Кіеўскага і Падольскага ваяводства, а таксама часткі Віленскага, Навагрудскага, Берасцейскага і Валынскага, разам 250 тыс. km².
1.3K views09:00
Адкрыць / каментаваць
2021-07-22 07:00:00
Трубяцкая разня - масавае забойства мірнага насельніцтва Мсціслава, учыненае 22 ліпеня 1654 года войскамі Маскоўскай дзяржавы ў пачатку Трынаццацігадовай вайны (1654—1667). У разні загінулі амаль усе жыхары горада (каля 15 тыс. чал.), сам Мсціслаў надоўга заняпаў і больш ніколі не дасягнуў былой велічы.

Ніжэй - фрэскі кармеліцкага касцёла ў Мсціславе: узяцце маскавітамі замка і разня мірнага насельніцтва.
1.6K views04:00
Адкрыць / каментаваць
2021-07-21 20:29:57
Роўна 10 гадоў таму памёр Казімір Свёнтак – першым кардыналам у гісторыі незалежнай Беларусі, вязень савецкіх лагераў. Быў пахаваны ў крыпце кафедральнага касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў Пінску.
334 views17:29
Адкрыць / каментаваць
2021-07-21 18:42:53
Дыплом з Пагоняй, 1990-я
273 viewsedited  15:42
Адкрыць / каментаваць
2021-07-21 16:19:58
Першы з’езд беларусаў свету “Бацькаўшчына”, які ў Опэрным тэатры адкрываў Васіль Быкаў. Менск, ліпень 1993 года.
721 views13:19
Адкрыць / каментаваць
2021-07-21 13:59:59
Памерла Эльжбета Радзівіл, князёўна аднаго з самых буйных і ўплывовых магнацкіх родаў у ВКЛ

Эльжбета Радзівіл — дачка перадапошняга гаспадара Нясьвіскага замку Альбрэхта Радзівіла і ангелькі Дораці Паркер Дыкан (Dorothy Parker Deacon).

https://svaboda.azureedge.net/a/31369690.html
554 views10:59
Адкрыць / каментаваць
2021-07-21 12:56:11
Яшчэ адна сумная навіна. Памёр беларускі пісьменнік і выдавец Уладзімір Сіўчыкаў.

Сярод шматлікіх заслуг, варта згадаць, што менавіта ён вёў актыўную краязнаўчую працу найперш па родным Жодзіне (Багуслаў Полі), па ўшанаванні памяці князя Багуслава Радзівіла.
860 views09:56
Адкрыць / каментаваць