Get Mystery Box with random crypto!

Historyja

Лагатып тэлеграм-канала historyja — Historyja H
Лагатып тэлеграм-канала historyja — Historyja
Адрас канала: @historyja
Катэгорыі: Факты
мова: беларускі
Падпісчыкі: 5.74K
Апісанне з канала

Kanał pra našu historyju / Канал пра нашу гісторыю ⏳
Kantakt / Кантакт: @PanHistoryjaBot

Ratings & Reviews

3.50

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

1

3 stars

1

2 stars

0

1 stars

0


Апошнія паведамленні 196

2021-07-13 08:59:52
13 ліпеня 1897 года нарадзіўся Міхась Міцкевіч - беларускі грамадскі і культурны дзеяч, малодшы брат Якуба Коласа.

Яшчэ да Першай сусветнай удзельнічаў у беларускіх руху, у 1917 годзе быў дэлегатам Першага ўсебеларускага з'езду. У міжваенны час выкладаў беларускую мову ў Менскай беларускай гімназіі, а ў час Другой сусветнай вайны працаваў інспектарам беларускіх школаў Стаўбцоўскага раёна. Быў вымушаны эміграваць і апынуўся ў ЗША, дзе быў актыўным дзеячам Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы, уваходзіў у склад рэдакцыі часопіса «Беларус» і быў рэдактарам часопіса «Голас Царквы». Памёр у Нью-Ёрку ў 1991 годзе.
1.0K views05:59
Адкрыць / каментаваць
2021-07-12 20:29:36 От имени Владимира Путина на официальном сайте Кремля опубликована программная статья об отношениях РФ и Украины. Кратко суть публикации можно пересказать старым политическим анекдотом:

«Украина — это Россия. Беларусь — это Россия. Польша — это Россия. Всё — Россия. Всё, кроме Косово. Косово је Србија»

Для стран по периметру РФ (в том числе для Беларуси) этот программный документ — очень серьёзный сигнал об исходящей от Кремля угрозе новых войн.

Путин проводит экскурсию по истории Украины, хотя фактически озвучивает программу на будущее: Россия — это государство-агрессор, которое не заинтересовано в создании достойных условий жизни в границах своей территории, а исключительно в иррациональном расширении юрисдикции Кремля на максимум территорий.

Мессианство Путина — это возврат к имперскому наследию российских большевиков, которые мечтали построить глобальную коммунистическую империю.

Разница лишь в том, что мессианская идеологическая шелуха, которую Путин предлагает «глубинному народу» России — это дымовая завеса для околокремлёвского бизнеса, который предпочитает хранить деньги в активах за пределами России.
924 views17:29
Адкрыць / каментаваць
2021-07-12 18:59:57
Сучасныя межы Беларусі, накладзеныя на мапу БНР.
3.4K views15:59
Адкрыць / каментаваць
2021-07-12 18:23:06
Полацкія краязнаўцы паведамляюць, што ў горадзе падчас будаўнічых працаў знайшлі старажытныя рэчы: косткі, стрэлы, грузікі, кераміку

Яны апублікавалі здымкі з месца знаходак.

Будаўнічыя працы адбываліся без археалагічнага нагляду.

Крыніца: Facebook (Наталля Сергіенка)
918 views15:23
Адкрыць / каментаваць
2021-07-12 14:59:52 Вы згодныя з меркаваннем, што Другая сусветная ванйна - гэта пра гісторыю, а "Вялікая айчынная вайна" - гэта пра ідэалогію?
1.1K views11:59
Адкрыць / каментаваць
2021-07-12 11:42:54
«Малы Катынь» недалёка ад Горадні

12 ліпеня гэта Дзень памяці ахвяр «Аўгустоўскай аблавы» – ліпеньскай аперацыі 1945 года, падчас якой савецкія карнікі арыштавалі больш за 7 000 жыхароў вёсак, падазроных у кантактах з антысавецкімі партызанамі. Арыштаваных асадзілі ў 50 фільтрацыйных лагерах, дзе іх праслухоўвалі і катавалі звязаных калючым дротам у нізах залітых вадой або забівалі. Сотні дэпартавалі ў невядомым накірунку. Існуе версія, што ахвяры былі вывезеныя на тэрыторыю фартоў каля Горадні і там расстраляныя.

На фота гістарычная рэканструкцыя 2015 года.
296 views08:42
Адкрыць / каментаваць
2021-07-12 11:15:11 Пакуль мы з вамі перажываем чарговае нацыянальнае адраджэнне, у Драгічыне Брэсцкай вобласці пайшлі адваротным шляхам да Северо-Западного края. На грамадскае абмеркаванне райвыканкамам вынесена пытанне надання новым вуліцам наступных назваў:
«вулiца Маскоўская» («улица Московская»);
«вулiца Пятра Баграціёна» («улица Петра Багратиона»);
«вулiца Івана Айвазоўскага» («улица Ивана Айвазовского»);
«вулiца Георгія Жукава» («улица Георгия Жукова»).
Ніхто з іх з Драгічынам не звязаны, а да Масквы ўвогуле 1000 км. Для паўнаты ашчушчэній бракуе хіба што вуліцы Мураўёва ды якой Серпухаўскай ці Каломенскай.

У сувязі з гэтым прапануем вам падпісаць петыцыю з просьбай ушанаваць у гарадской тапаніміцы выдатных ураджэнцаў краю, а не выдзіраць выпадковых асоб з расійскага пантэона.

Дасылаць свае асобныя звароты таксама можна па электронным адрасе drgrik@brest.by, альбо па фізічным адрасе па спасылцы, альбо праз форму электронных зваротаў на сайце.

#тапаніміка #русіфікацыя #Драгічын
https://petitions.by/petitions/5007
393 views08:15
Адкрыць / каментаваць
2021-07-12 09:59:53 Падчас вайны Рэчы Паспалітай з Масковіяй ў 1654–1667 гг., узняліся нават тыя праваслаўныя беларусы, якія напачатку сустракалі маскавітаў з хлебам-соллю. Тады ж з’явіўся ўпершыню тэрмін для абазначэння беларускіх партызанаў. У маскоўскіх рапартах яны называліся «шышамі». Сяляне збіраліся ў атрады, часам па некалькі тысяч чалавек, і знішчалі асобныя маскоўскія часткі. Магілёўцы ў 1661 годзе па ўласнай ініцыятыве выбілі ўвесь маскоўскі гарнізон. Народная барацьба вельмі дапамагла войску Рэчы Паспалітай вызваліць краіну ад маскоўскай навалы.
1.1K views06:59
Адкрыць / каментаваць
2021-07-11 19:01:00
Вялікая беларуская рада, кастрычнік 1917 г. На фоне палотнішча з надпісам «Нехай жыве вольная Беларусь»
1.1K views16:01
Адкрыць / каментаваць
2021-07-11 16:30:06 Хто выступаў супраць беларускага сцяга і за неасавецкі? Напрыклад камуніст, уражэнец вёскі Ендавішча Варонежскай вобласці, член Прэзідыуму Вярхоўнага Савета і старшыня пастаяннай камісіі Вярхоўнага Савета па адукацыі, навуцы і культуры Уладзімір Плецюхоў.

https://gazeta.arche.by/article/471.html
1.2K views13:30
Адкрыць / каментаваць