Get Mystery Box with random crypto!

У навагоднюю ноч варажылі. Гэта рабілі дзяўчаты, якія хацелі | Haroshak.by

У навагоднюю ноч варажылі. Гэта рабілі дзяўчаты, якія хацелі даведацца пра будучага мужа. Але ў наш прагрэсіўны век мы не будзем прытрымлівацца стэрэатыпаў ;)

Спосаб першы

Бяжыце пад вокны суседкай хаты і ўважліва слухайце. Калі пачуеце дзеясловы руху (пайсці, спяшацца, бегчы), то шлюбу быць. Калі ж будуць словы кшталту “пасядзіце, вечар доўгі”, з вяселлем давядзецца пачакаць.

Спосаб другі

Калі вам нудненька, то вось варыянт, як правесці час весела. Вам трэба знайсці бочку, пеўня і зерне. Здыміце абруч, пакладзіце на зямлю. Хай кожны варажбіт сыпне па жменьцы вакол абруча. Прынясіце пеўня. Чыё зерне ён пачне дзяўбці першым, той будзе мець шчасце.

Спосаб трэці

Яшчэ можна паабдымацца з плотам. Знайдзіце драўляны плот і абдыміце яго аберуч. Затым палічыце колькі штакецін вы захапілі. Цотная колькасць азначае хуткі шлюб.

Хай вам шчасціць!