Get Mystery Box with random crypto!

Учора мы пісалі пра стравы для навагодняга стала, сёння раска | Haroshak.by

Учора мы пісалі пра стравы для навагодняга стала, сёння раскажам, чым можна заняцца разам з сябрамі і сям’ёй, калі спаць класціся рана, а тэлевізар глядзець не хочацца.

Ваджэнне “казы”

Спачатку трэба прыбраць “казу” - самага кемлівага з хлопцаў апрануць у вывернуты кажух. Твар вымазаць сажаю або надзець маску; на галаву - шапку, да якой прымацаваны рогі. У завяршэнне ўбору хлопцу даецца ў рукі вупражная дуга — на яе ён сядае вярхом, і — “каза” гатова.
Шчадруйце пад вокнамі (асабліва, калі вы жывяце ў шматпавярховіках) і ў хатах. Спявайце песні, не забудзьцеся выканаць “Го-го-го, каза”. Пачынайце “вандроўку” з канца ў канец вёскі (з паверха на паверх), прычым без папярэдняга запытання: “Пазвольця нам, хазяін, пагуляць” ніхто не заходзіць у хату.
Атрымаўшы дазвол, пад аднастайны танец “казы” пачынайце весела спяваць

Шчадраванне (для дзяўчат)

Абярыце самую прыгожую дзяўчыну, апраніце ў найлепшую сукенку, упрыгожце вянком са стужкамі. Дзяўчынка-прыгажуня называлася “шчодрай”, а яе наведванне хат сімвалізавала дабрабыт, шчодры ўраджай. Спявайце тое ж самае, што і іншыя калядоўшчыкі

“Ката пячы”

Трэба спячы ката наступным чынам: галаву і тулава — з цеста, вушы і ногі — з сала, а хвост — з каўбасы. Павесьце сярод пакоя пад столлю. Затым па чарзе “пад’язджайце” на вілках да “ката”, каб зубамі адкусіць у яго кавалачак, а калі атрымаецца, то і ўсяго адарваць. Пры гэтым трэба гаварыць: “Еду з кута на “ката”, цап за “ката”. Але мала каму ўдаецца выканаць такую ролю з поспехам, бо яго ўвесь час смешаць. Таму, хто засмяецца - вымазваюць твар сажай. Ён больш не зможа ўдзельнчаць у конкурсе. Астатнія па чарзе павінны старацца адкусіць кавалачак. Пераможа той, хто адарве ката.

“У арэхі”

Вазьміце жменю арэхаў і прапануйце адзін аднаму адгадаць, цотная ці няцотная колькасць знаходзіцца ў прыгаршчах, гаворачы: “Ці цот, ці лішка?”. Той, хто адгадаў, атрымлівае арэхі, калі не — абавязаны столькі ж вярнуць сябру.

“Шкута”

Сядзьце радком, пакуль адзін носіць пяць капеек у далонях,
стараючыся незаўважна палажыць іх каму-небудзь, другі ходзіць ззаду і
спрабуе адгадаць, у каго тое “золата”. Першы гаворыць словы:

Шкута йдзе,
Золата нясе.
Хто адгадае,
Той вялікае
шчасце мае.

Калі другі адгадае, у чые далоні пакладзены мядзяк, то сядае ў рад. А той, у каго аказалася “золата”, займае яго месца.


У навагоднюю ноч яшчэ варажылі, але пра гэта мы раскажам пазней ;)

Працяг будзе!