2022-08-30 13:26:42
У Варшаве пройдзе мультымедыйная фотавыстава для тых і пра тых, хто ня можа вярнуцца ў родны горад: Мeнск editon.
Паглядзець працы Караліны Паляковай, Анны Верас, Андрэя Дубініна і іншых у Музеі Вольнай Беларусі можна будзе ў кастрычніку.
На выставе вы зможаце ў бясьпечнай, ціхай атмасферы крыху адчуць сябе як дома — пачуеце гукі Менска, паглядзіце на яго вуліцы на выставачных фота, а ў асобным пакоі паслухаеце аповеды людзей, якія таксама, як вы, мараць вярнуцца дадому, пра тое, як яны зараз бачаць родны горад, і што зробяць, калі абавязкова туды вернуцца.
Праект ствараецца беларускім арт-гуртом Heartbreaking Performance у партнерстве з Free Belarus Centre і Музеем Вольнай Беларусі.
Арганізатары запусцілі краўдфандынг, каб пакрыць выдаткі на друк і арэнду тэхнічнага забеспячэння.
414 views10:26