Get Mystery Box with random crypto!

ДАЙ ПАСЛУХАЦЬ

Лагатып тэлеграм-канала dajpasluchac — ДАЙ ПАСЛУХАЦЬ Д
Лагатып тэлеграм-канала dajpasluchac — ДАЙ ПАСЛУХАЦЬ
Адрас канала: @dajpasluchac
Катэгорыі: Музыка
мова: беларускі
Падпісчыкі: 909
Апісанне з канала

ДАЙ ПАСЛУХАЦЬ - гэта пра 30 гадоў гісторыі беларускай музыкі. Альбомы, тэксты, фестывалі, архівы. Хтосьці чытаючы гэты канал будзе настальгаваць, а хтосьці адкрываць для сябе ўсё новых беларускіх артыстаў.
Мэта нашага канала: захаваць сваю музыку.

Ratings & Reviews

3.00

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

1

3 stars

0

2 stars

1

1 stars

0


Апошнія паведамленні 2

2022-11-17 16:09:09 Неўзабаве пачнем вам распавядаць пра 1994 год, калі на сцэне ў Беларусі з'явіліся N.R.M., у свеце стварыліся The Rasmus і Placebo. У той жа насычаны музычны год нарадзілася беларуская спявачка Паліна Паланейчык (Palina).
Сёння Palina прэзентуе сваю новую песню «Земля горит»: https://band.link/ZemlyaGorit
698 views13:09
Адкрыць / каментаваць
2022-11-16 18:53:37
Развітаемся з 1993 годам выступам гурта ULIS.
Дарэчы, у 1993-1994 гадах адбыўся раскол гурта, падчас якога з ULIS cышлі ўсе музыкі, апроч Славы Кораня, які ўзяў на сябе функцыі вакаліста і аўтара тэкстаў.

Гэта ж выступ гурта, яшчэ да расколу.
594 viewsedited  15:53
Адкрыць / каментаваць
2022-11-14 18:02:02 Выйшаў альбом Піта Паўлава «Zbroja. Zołata. Kabiety.»: https://band.link/ZbrojaZK

Песні альбома адсылаюць да рамана пісьменніка Сяргея Пясецкага. Менавіта матывы гісторый кантрабандыста Пясецкага натхнілi музыку на стварэнне альбома «Зброя.Золата.Кабеты». Піт дазнаўся пра Пясецкага падчас канцэртаў «Народнага альбома» ў Польшчы пры канцы 90-х і проста зачараваўся гэтай асобай. Больш за 10 гадоў музыкант даследаваў ягоную творчасць.

Падзеі, якія натхнілі Піта, адбываліся на савецка-польскай мяжы ў раёне Ракава ў 1930-ыя гады. Нашу краіну па-жывому падзялілі Брэсцкім мірам на дзве часткі — Заходнюю і Усходнюю Беларусь, са сваімі законамі ў кожнай. У памежным свеце з’яўляліся людзі, у якіх не было жадання падпарадкоўвацца новым камуністычным уладам, але і палякі, якiя навязвалi сваю мову і культуру, для іх былі чужымі.

Сярод тых, хто нелегальна пераходзіў мяжу дзеля нажывы, быў і Сяргей Пясецкі. Яго асудзілі на 15 год турмы, у зняволенні ракаўскі кантрабандыст напісаў раман «Каханак Вялікай Мядзьведзіцы», які прынёс яму сусветную славу і паспрыяў хутчэйшаму вызваленню. Пясецкі стаў прызнаным пісьменнікам і нават намінаваўся на Нобелеўскую прэмію па літаратуры.

Сярод песняў на альбоме ёсць і версія Піта Паўлава песні
«Кантрабандыст», якая выходзіла ў «Народны альбом». У альбоме Піта яна стала цалкам спявучай, калі на «Народным альбоме» спеў Касі Камоцкай пачынаецца толькі пасля рэчытатыву Лявона Вольскага і Міхала Анемпадыстава.

Піт Паўлаў
— музыкант, кампазітар і выканаўца, удзельнік беларускіх рок-гуртоў «Мроя», NRM, эксперыментальнага этна-гурта KRIWI, заснавальнік праектаў Garadzkija і Pete-Paff.

СЛУХАЦЬ:

833 views15:02
Адкрыць / каментаваць
2022-11-12 14:43:29
У сувязі са знікненнем у Беларусі McDonald's мы вырашылі ўзгадаць як сусветная сетка звязаная з беларускай музыкай.
У 2016 годзе беларускі McDonald's святкуе сваё 20-годдзе. У меню з’яўляюцца дранікі, панскі бургер, біясмятана, а галоўнае — беларуская мова. Слоган той кампаніі становіцца «Тое, што нам блiзка». У той жа год у гурта J:МОРС выходзіць песня «Блiзка» з радкамі:

I тое, што нам блiзка
Кранае мае струны
Аб гэтым мае руны
Мае каранi
Ў тваiм i маiм сэрцы
Аб гэтым усе песнi
Далоняў тваiх рыскi
Усё тое, што нам блiзка

McDonald's становіцца партнёрам канцэртаў гурта.
Пасля музыкі выпускаюць новую версію песні з фольк элементамі пры падтрымцы гурта FolkRada:



СЛУХАЦЬ «БЛІЗКА» :

664 viewsedited  11:43
Адкрыць / каментаваць
2022-11-09 14:50:01
1993 — ПЕСНЯ 3
МРОЯ — ВІНО І ХЛЕБ

У пачатку 90-ых музыкі запісалі шэраг песняў, якія пасля былі сцертыя.
У 1993 МРОЯ выпускае касетную складанку «Выбраныя песні 1989—1993», дзе сярод старога прысутнічаў і новы матэрыял «Мроі».
У наш топ мы ўключаем песню «Віно і хлеб».

«Час даўно прыспеў, будзе новы спеў…» — такімі радкамі гэтай песні мы развітваемся з гуртом МРОЯ, бо ў 1994 годзе на іх месца прыходзіць новы, гранжовы і зусім іншы гурт — N.R.M.

СЛУХАЦЬ:


#топгод
696 viewsedited  11:50
Адкрыць / каментаваць
2022-11-08 20:44:06
Неўзабаве будзем яшчэ пісаць пра Піта Паўлава, бо артыст вось-вось прэзентуе свой сольны альбом.
658 views17:44
Адкрыць / каментаваць
2022-11-08 20:43:19 Па аўторках публікуем для вас цікавыя гісторыі. Сёння мы храналагічна застаемся ў 1993 годзе. Давайце ўявім восень.

«НЕШТА ВАЛАСАТАЕ». ЗАПРАШЭННЕ ПІТА ПАЎЛАВА Ў МРОЮ.

8 верасня 1993 г. ля опернага тэатру ладзіўся канцэрт у гонар Дня Беларускае Вайсковае Славы. Гралі ўсе «монстры». Піт тусаваўся ля сцэны, калі да яго падыйшой Лявон.

Піт: «Я упэўнены, Лявон першы раз мяне убачыў і зайважый на фэстывалі «Тры колеры» 91-га году ў Менску. Я тады граў з “Полтэргейстам”. На фестывалі сабралася амаль 50 гуртоў з усёй Беларусі. Час бый такі - усе гралі рок. Там, дарэчы, першы раз з’явіліся Бі-2, Ляпісы.

Піт памыляецца. У той момант, як Лявон падыходзіў да яго і працягвай руку, ён ні разу ня бачыў свайго будучага гітарыста на сцэне. Выключна за ёю.

Лявон: «Я неяк заўважыў, што на канцэртах у натоўпе, а потым і за сцэнай, тусуецца хлопец патлаценькі. Быццам бы з гэтай тусоўкі, але хто такі, незразумела. Пытаюся. Кажуць, што гэта гітарыст адзін - зараз без каманды, граї у Полтэргейсце. А мяне усе гэтыя полтэргейсты, мэталісты, смяшылі моцна.
На канцэрце ля Опернага зноў бачу яго па-за сцэнай і пытаюся у басіста Алега «Паганіні» - ці нармальны гэта гітарыст. Той кажа — нармальны. Сам, маўляў, песні рабіць ня умее, а так нармальны. А на той час ужо было вядома, што Смольскі з «Мроі» сыходзіць. Трэ было ратаваць сітуацыю. І я падыйшоў да яго і пытаюся: «Піт, а можа Вы прыйдзеце да нас на рэпэтыцыю, паспрабуем разам зграць?». І той адразу пагадзіўся».
Так ў гурце «Мроя» з’явіўся Піт. Надыходзіў 1994, да пахавання «Мроі» заставаўся год.

Паводле кнігі «Іх МРОЯ. ІХ N.R.M.»
623 viewsedited  17:43
Адкрыць / каментаваць
2022-11-06 16:18:50 1993 — ПЕСНЯ 2
КРАМА — КАХАННЕ А ШОСТАЙ ГАДЗІНЕ

«Крама» заснаваная ў 1991 годзе на базе гурта «Рокіс».

«Крама» з'яўляецца ледзь не адзіным беларускім вядомым гуртам, што прытрымліваецца ў сваёй творчасці курсу на класічны рок, узорам якога ёсць пераважна англійскія гурты тыпу Rolling Stones, Deep Purple і The Beatles.

У 1993 годзе выходзіць альбом “Хворы на Rock-n-Roll”. Альбом запісваўся цішком у студыі «Песняроў» — штоноч гукааператар студыі і добры сябра «крамаўцаў» Аляксандар Папроцкі праводзіў музыкаў «уціхую».

Для нашай рубрыкі мы абралі песню «Каханне а шостай гадзіне» менавіта за тэматыкі. Тэма кахання яшчэ не падымалася ў нашых топах. Мы знайшлі відэа, на якім гурт выконвае гэтую песню на беларускім тэлебачанні ў 1992 годзе, пад сцэнай таньчыць моладзь.

Я розум губляю заўсёды а шостай гадзіне,
Хаджу, нібы піва папіўшы, а шостай гадзіне.
Я чакаю, я чакаю, я чакаю: павітаеш.
Я чакаю, я чакаю, я чакаю: пакахаеш.

ГЛЯДЗЕЦЬ ВІДЭА
СЛУХАЦЬ ПЕСНЮ

#топгод
546 views13:18
Адкрыць / каментаваць
2022-11-05 11:59:22
Гурт J:MOPC, скончыўшы паўночнаамерыканскі тур, прэзентаваў сваю новую беларускамоўную песню.
Слухаць "Вікторыю": https://band.link/victoria
817 viewsedited  08:59
Адкрыць / каментаваць
2022-11-04 21:50:53
Вось вам сюжэт з мінулага.
N.R.M. VS NEURO DUBEL

27 сакавіка 1999 года ў КЗ "Мінск" прайшоў канцэрт рок-каралёў-97 N.R.M. і рок-каралёў-98 NEURO DUBEL
Абедзве каманды на той момант знаходзіліся на піку сваёй папулярнасці ў Беларусі.
Фармат канцэрта быў пададзены аўдыторыі як "двубой", то бок дуэль.
N.R.M. зрабілі кавер на песню "Пятрова", а "Нейра Дзюбель" - на La.La.La.

Звяртаем вашую ўвагу на прыкольны момант у сюжэце, калі дзяўчаты адказваюць на пытанне хто больш сэксуальны: Кулінковіч або Вольскі.
773 views18:50
Адкрыць / каментаваць