Get Mystery Box with random crypto!

Выйшаў альбом Піта Паўлава «Zbroja. Zołata. Kabiety.»: https:/ | ДАЙ ПАСЛУХАЦЬ

Выйшаў альбом Піта Паўлава «Zbroja. Zołata. Kabiety.»: https://band.link/ZbrojaZK

Песні альбома адсылаюць да рамана пісьменніка Сяргея Пясецкага. Менавіта матывы гісторый кантрабандыста Пясецкага натхнілi музыку на стварэнне альбома «Зброя.Золата.Кабеты». Піт дазнаўся пра Пясецкага падчас канцэртаў «Народнага альбома» ў Польшчы пры канцы 90-х і проста зачараваўся гэтай асобай. Больш за 10 гадоў музыкант даследаваў ягоную творчасць.

Падзеі, якія натхнілі Піта, адбываліся на савецка-польскай мяжы ў раёне Ракава ў 1930-ыя гады. Нашу краіну па-жывому падзялілі Брэсцкім мірам на дзве часткі — Заходнюю і Усходнюю Беларусь, са сваімі законамі ў кожнай. У памежным свеце з’яўляліся людзі, у якіх не было жадання падпарадкоўвацца новым камуністычным уладам, але і палякі, якiя навязвалi сваю мову і культуру, для іх былі чужымі.

Сярод тых, хто нелегальна пераходзіў мяжу дзеля нажывы, быў і Сяргей Пясецкі. Яго асудзілі на 15 год турмы, у зняволенні ракаўскі кантрабандыст напісаў раман «Каханак Вялікай Мядзьведзіцы», які прынёс яму сусветную славу і паспрыяў хутчэйшаму вызваленню. Пясецкі стаў прызнаным пісьменнікам і нават намінаваўся на Нобелеўскую прэмію па літаратуры.

Сярод песняў на альбоме ёсць і версія Піта Паўлава песні
«Кантрабандыст», якая выходзіла ў «Народны альбом». У альбоме Піта яна стала цалкам спявучай, калі на «Народным альбоме» спеў Касі Камоцкай пачынаецца толькі пасля рэчытатыву Лявона Вольскага і Міхала Анемпадыстава.

Піт Паўлаў
— музыкант, кампазітар і выканаўца, удзельнік беларускіх рок-гуртоў «Мроя», NRM, эксперыментальнага этна-гурта KRIWI, заснавальнік праектаў Garadzkija і Pete-Paff.

СЛУХАЦЬ: