Get Mystery Box with random crypto!

Па аўторках публікуем для вас цікавыя гісторыі. Сёння мы храна | ДАЙ ПАСЛУХАЦЬ

Па аўторках публікуем для вас цікавыя гісторыі. Сёння мы храналагічна застаемся ў 1993 годзе. Давайце ўявім восень.

«НЕШТА ВАЛАСАТАЕ». ЗАПРАШЭННЕ ПІТА ПАЎЛАВА Ў МРОЮ.

8 верасня 1993 г. ля опернага тэатру ладзіўся канцэрт у гонар Дня Беларускае Вайсковае Славы. Гралі ўсе «монстры». Піт тусаваўся ля сцэны, калі да яго падыйшой Лявон.

Піт: «Я упэўнены, Лявон першы раз мяне убачыў і зайважый на фэстывалі «Тры колеры» 91-га году ў Менску. Я тады граў з “Полтэргейстам”. На фестывалі сабралася амаль 50 гуртоў з усёй Беларусі. Час бый такі - усе гралі рок. Там, дарэчы, першы раз з’явіліся Бі-2, Ляпісы.

Піт памыляецца. У той момант, як Лявон падыходзіў да яго і працягвай руку, ён ні разу ня бачыў свайго будучага гітарыста на сцэне. Выключна за ёю.

Лявон: «Я неяк заўважыў, што на канцэртах у натоўпе, а потым і за сцэнай, тусуецца хлопец патлаценькі. Быццам бы з гэтай тусоўкі, але хто такі, незразумела. Пытаюся. Кажуць, што гэта гітарыст адзін - зараз без каманды, граї у Полтэргейсце. А мяне усе гэтыя полтэргейсты, мэталісты, смяшылі моцна.
На канцэрце ля Опернага зноў бачу яго па-за сцэнай і пытаюся у басіста Алега «Паганіні» - ці нармальны гэта гітарыст. Той кажа — нармальны. Сам, маўляў, песні рабіць ня умее, а так нармальны. А на той час ужо было вядома, што Смольскі з «Мроі» сыходзіць. Трэ было ратаваць сітуацыю. І я падыйшоў да яго і пытаюся: «Піт, а можа Вы прыйдзеце да нас на рэпэтыцыю, паспрабуем разам зграць?». І той адразу пагадзіўся».
Так ў гурце «Мроя» з’явіўся Піт. Надыходзіў 1994, да пахавання «Мроі» заставаўся год.

Паводле кнігі «Іх МРОЯ. ІХ N.R.M.»