Get Mystery Box with random crypto!

Мяне заўсёды цікавіла нешта містычнае. Сівыя легенды, пачвары, | Беларуская музыка

Мяне заўсёды цікавіла нешта містычнае. Сівыя легенды, пачвары, страшныя байкі ля вогнішча, малюнкі Славука — набор малога беларускага хлопчыка, якога вабіць усё невытлумачальнае.

Ужо потым, падлеткам, я зразумеў, што і ў музыцы мне цікавей не тэхнічная дасканаласць, а пэўны настрой, нават калі гэта змрочнае чаргаванне трох нот. Гэта поп-песню можна спакойна раскласці на кампаненты і прыкладна зразумець, як яна працуе. А вы паспрабуйце зрабіць тое самае з парадаксальна цікавым манатонным дроўнам ці эмбіентам!

У гэтай музыцы ёсць свая лаканічнай і часам суворая прыгажосць. Яна стварае настрой, уводзіць у транс, прымушае рэагаваць на нават самыя дробныя перамены ў тэмпе, рытме, інтанацыі. Удасканальвае слых. Развівае абстрактнае мысленне. Заахвочвае фантазію.

Drwiwy мне спадабаліся з першай спробы. Такой музыкі ў Беларусі робяць мала — і гэта дзіўна, бо па настроі яна вельмі беларуская. У ёй чуваць багну, змрочнае дзевяць месяцаў запар неба, містычную прыгажосць цьмянага леса і … матчыну калыханку, якую ты чуеш праз дрымоту — недзе далёка-далёка. І ў гэтым столькі беларускай тугі і свойасаблівай прыгажосці, што ты нават на нейкім фізічным узроўні адчуваеш сваю сувязь з мінімалістычнай, але вельмі дакладнай музыкай Drwiwy.

Альбом Spokiú — сапраўдны сеанс першабытнай медытацыі, дзе зразумелы кожны гук, кожная інтанацыя. Ён выклікае ў свядомасці вельмі блізкія вобразы, стварае настрой, які пераносіць цябе ў твой асабісты куточак Беларусі.

https://drwiwy.bandcamp.com/album/spokiu