Get Mystery Box with random crypto!

Сабакі могуць адрозьніваць чалавечыя мовы. У механізмах гэтаг | cybulinka.

Сабакі могуць адрозьніваць чалавечыя мовы.

У механізмах гэтага працэса паспрабавала разабрацца міжнародная група навукоўцаў з дапамогай МРТ-сканаваньня. Спачатку сабак навучылі ляжаць нерухома падчас сканаваньня, бо толькі так можна атрымаць дакладныя вынікі сканаваньня.

Пакуль сабакі ляжалі ў тамографе, ім уключалі тры розныя аўдыёзапісы: "маленькі прынц" на гішпанскай і вугорскай мовах, а таксама набор чалавечых гукаў, не падобных на маўленьне. Вядома, што ўсе сабакі былі знаёмыя толькі з адной мовай. Вынікі паказалі, што сабакі не толькі адрозьнівалі маўленьне ад выпадковых гукаў, але і па-рознаму рэагавалі на "знаёмую" і "незнаёмую" мову.

Дасьледнікі мяркуюць, што апрацоўка гукаў у сабак ідзе ў два этапы: першасная слыхавая кара вызначае, ці зьяшляецца пачутае мовай, а другасная адрозьнівае знаёмую мову. А яшчэ дасьледнікі заўважылі, што старыя сабакі мелі большую актыўнасьць у зоне другаснай слыхавой кары, што сьведчыць пра лепшую арыентацыю ў мовах.