Get Mystery Box with random crypto!

Гэта не здымак начнога неба. Гэта самая дакладная мапа, дзе ко | cybulinka.

Гэта не здымак начнога неба. Гэта самая дакладная мапа, дзе кожная белая кропка - актыўная чорная дзірка неверагодна вялікай масы. Падчас работы над мапай, астраномы сутыкнуліся з праблемай выяўленьня чорных дзірак. Справа ў тым, што калі чорная дзіка проста існуе, яна не спускае аніякага заўважнага выпраменьваньня, таму яе складана знайсьці. Сытуацыя мяняецца, калі чорная дзірка пачынае паглынаць матэрыю: інтэнсыўныя сілы "генеруюць" звышнізкія радыёхвалі, якія ўжо можа злавіць радыёінтэрферометар, напрыклад, эўрапейскі LOW Frequency ARay (LOFAR).

LOFAR - гэта сетка з 20000 радыёантэн, злучаных між сабой і разьмеркаваных па ўсёй Эўропе. Менавіта дадзеныя з гэтай сеткі і выкарыстоўваліся для стварэньня прыгаданай мапы.