Get Mystery Box with random crypto!

“Кожны новы дзень дзівіць новымі магчымасцямі” — Эдуард Бабары | BY_culture

“Кожны новы дзень дзівіць новымі магчымасцямі” — Эдуард Бабарыка даў першае інтэрв’ю за 2 гады знаходжання ў СІЗА.

Яно пра ёгу, справядлівасць, развіццё і пошукі натхнення нават у такіх умовах:

”За апошнія 24 месяцы я прайшоў велізарны шлях ад абсалютнай пустаты да дзіўнага сусвету, багатага магчымасцямі.

“Філасофія дня" ў камеры ці ў вялікім свеце нічым не адрозніваецца. Гэта заўсёды пра выбар – паляжаць або ўстаць, паддацца слабасці або пераадолець сябе. Гэта заўсёды пра ўзровень свядомасці – жыць на аўтамаце інэртна або пражываць кожную секунду ва ўсёй яе прыгажосці”.

”Увесь сакрэт у сэнсах, якія я знаходжу ў сваім бестэрміновым зняволенні. Турма можа быць месцам, якое крадзе жыццё, а можа стаць унікальнай магчымасцю для развіцця сябе”.

”Апошнія два гады сталі самым інтэнсіўным перыядам з пункту гледжання стварэння сябе на ўсіх узроўнях: фізічным, інтэлектуальным, эмацыйным, маральна-духоўным, асобасным”

Адрас для лістоў: СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Эдуард Віктаравіч Бабарыка.