Get Mystery Box with random crypto!

Дні беларускай культуры працягваюцца! Тбілісі запрашае на тыд | BY_culture

Дні беларускай культуры працягваюцца!

Тбілісі запрашае на тыдзень беларускага дакументальнага кіно — пра беларускія пратэсты 2020 года і іх наступствы.

Што ў праграме?

"Галасы. Дзе мой край"
(рэж. DocWave, 2022)

Фільм пра тое, як нарадзіўся адзін з сімвалаў беларускага супраціву – Вольны хор.

27 ліпеня / 19.00

"Дом там, дзе я?"
(рэж. Арцём Лобач, 2022)

4 гісторыі пра адчуванне Дома ад 4 беларускіх творцаў, якія былі вымушаныя пакінуць Беларусь, а потым і Украіну.

28 ліпеня / 19.00

"Белае сонца чырвонага лета" (трэйлер)
(рэж. Паліна Ідрысава, Яна Нова, Глеб Асмалоўскі, 2021)

Фільм раскрывае тэму пратэсту і яго ўплыў на лёсы людзей вуснамі відавочцаў.

29 ліпеня / 19.00

"Courage" (трэйлер, рэцэнзія)
(рэж. Аляксей Палуян, 2021)
Фільм пра тое, што давялося перажыць беларусам, якія прагнулі перамен у 2020 г. Яго галоўныя героі — акцёры "Свабоднага тэатра“.

31 ліпеня / 18.00, 20.00

Cinema House

Уваход на ўсе прагляды вольны, але колькасць месцаў абмежаваная.

#bycultureglobal