Get Mystery Box with random crypto!

Пра пошук паратунку ад беларускага абсурду ў дзіцячых кніжках, | BY_culture

Пра пошук паратунку ад беларускага абсурду ў дзіцячых кніжках, эміграцыю і кнігу пра 2020-ты @nashaniva паразмаўляла з Сяргеям Календам — літаратарам, цырульнікам, выдаўцом часопіса "Мінкульт".

"Мне прыгадваецца гутарка з адным нямецкім пісьменнікам у Берліне. Яна адбылася яшчэ ў 2010-м годзе, калі ў нас былі не такія вядомыя ўсім пратэсты, але яны былі. І ён тады сказаў: "Вось вам пашчасціла жыць у крызісныя часы, калі творчасць робіцца больш вострай". А я глядзеў на яго, а ён вельмі дорага апрануты, піў дарагое шампанскае ў творчым каворкінгу. І я такі: "А я б хацеў пажыць, як ты, не трывожачыся ні за што, ні лічачы грошы, і каб пісаць нешта падобнае да Бекета".

Ты мне кажаш пра "лепшыя часы", а ў мяне няма нічога за душой, толькі вяртанне да хворай маці і новых пратэстаў. Літаратура ў такі час, мне падаецца, робіцца больш злоснай".

Вы можаце падтрымаць выданне часопіса "Мінкульт": тэмы бліжэйшых нумароў — "Вірус і выбары", "Падарожжы і эміграцыя" і "Вайна".