Get Mystery Box with random crypto!

Бортніцтва Беларусі

Лагатып тэлеграм-канала bortnictva — Бортніцтва Беларусі Б
Лагатып тэлеграм-канала bortnictva — Бортніцтва Беларусі
Адрас канала: @bortnictva
Катэгорыі: Факты
мова: беларускі
Краіна: Беларусь
Падпісчыкі: 155
Апісанне з канала

Усё пра бортніцтва і бортнікаў тутэйшых ад бортніка Палесся

Ratings & Reviews

4.00

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

0

3 stars

1

2 stars

0

1 stars

0


Апошнія паведамленні 2

2021-11-24 08:36:45

3 viewsІван, 05:36
Адкрыць / каментаваць
2021-11-17 15:09:10
48 viewsІван, 12:09
Адкрыць / каментаваць
2021-11-17 15:08:34 Гэта будзе доўгі пост...
Даўно хацелася напісаць пра гэтую прыладу бортніка, якая праз тысячагоддзі дайшла да нас амаль нязменна, і сёння ёй няма рады сярод іншых прылад і прыстасаванняў. Гэта я пра лязіва або яшчэ больш за 20 рэгіянальных назваў той самай прылады, якая трапіла ў пісаны звод законаў ВКЛ, якая ўжо больш за 1000 год дапамагае бортніку глядзець пчол і быць да іх бліжэй.
Лязіва ня простая прылада - а як сёння б сказалі "космас", бо звышпростая механіка ў дасканалым і вытанчаным выглядзе. Гэтае прылада мае больш загадак, чым адронны калайдар (жарт), мае свой нораў і аздобу - але ж для бортніка як брат родны і паплечнік заўсёды ходзіць у пчолы.
У саміх назвах схаваны "таемны" сэнс самой прылады - бо праз назвы (а іх па краіне зафіксавана на сёння зафіксавана каля 20) раскрываецца працэс вырабу (плець, пляцёнка), матэрыял з якога вырабляецца (ліпа, жэнь - адна з версій - што гэта скарочана ад "кожэнь"), функцыянальнае выкарыстанне (узлазіць на дрэва - лязіва, лезіва, лезьво, лазіво, лазня, лезея).
Калі паглядзець на тэрыторыі, па якіх распаўсюджана тая ці іншая форма - то найбольшая колькасць варыяцый належыць гомельскай вобласці (усходняму Палессю) - дзе сустракаюцца амаль усе варыянты, а бывае і такое, што ў адной вёсцы адразу некалькі варыянтаў.
Дык вось - больш за ўсё сустракаецца "плець" і яе формы, затым "ліна" (хутчэй за ўсё сінонім "вяроўкі"), меньш сустракаецца, але раскідана па ўсёй краіне "лязіва" з яе дзясяткамі вытворных форм, і ўжо канцэнтравана "жэнь" з яе формамі.
Адна бяда, чамусьці аніяк не выдзелілася Віцебская вобласць са сваімі назвамі - што для паўнаты і парадку не хапае.
Канешне не магу не сказаць пра крыніцы... Адкуль такая мапа паўстала? Адкуль такія назвы? Для вымалёўкі мапа і складання матрыцы назваў выкарыстоўваліся рэгіянальныя слоўнікі, пчалярскі слоўнік, этнаграфічныя працы (Машынскі, Раманаў, Пяткевіч і некаторыя іншыя, музейныя калекцыі і іх апісанне, матэрыялы экспедыцый, інтэрв'ю бортнікаў розных часоў.
А калі ў вас узніклі пытанні ці з'явіліся дапаўненні пішыце ў каментарах - распачнем разам плесці сваё новае "віртуальнае" лязіва:)
#беларусь #бортніцтва #лязіва #традыцыі #belarus #treebeekeeping #liaziva
48 viewsІван, 12:08
Адкрыць / каментаваць
2021-11-11 17:55:20

49 viewsІван, 14:55
Адкрыць / каментаваць
2021-11-11 17:55:04 Нарэшце выйшла невялікая, але дынамічная праграма пра спадчыну ЮНЭСКА. Ну, а там якраз і пра бортніцтва:)
Запрашаю на прагляд - насалоджвайцеся, дзяліцеся.
47 viewsІван, 14:55
Адкрыць / каментаваць
2021-11-09 16:11:30
У Шведзкім нацыянальным музэі знаходзіцца вельмі цікавы збор этнаґрафічных карцінак з Расейскае імпэрыі 1730-40-х р.р. На выявах прысутнічаюць і розныя этнаґрафічныя тыпы: бураты, мары, украінцы. Але сярод гэтых выяваў можна зьвярнуць і на выяву бортніка, які падпісаны як Lütwin (Літвін?).
53 viewsІван, 13:11
Адкрыць / каментаваць
2021-06-17 19:02:25
Ну вось і патрапіўся на шляху-пуці... Доўгім падарожжы ў 40 км адзін вельмі цікавы след. Хто гэта можа быць?
Адны кажуць, што гэта гаспадар, другія - дзядуля, трэція - бортнік, млынар, дзядзька, ушкуй, вуйка, аўсянік.... Але мы ўсе добра ведаем - што гэта самы сапраўдны мядзьведзь.

Калі такія сляды сустракаеш на лясной дарозе і ведаеш, што Ён прайшоў па тым жа самым пуці некалькі гадзін таму, пачынаеш прыглядацца ў балота і лес - ці не сядзіць той Лясун і не назірае за табой.

Цікавая знаходка яшчэ больш раскрывае таямніцы мінулага светаўспрымання.

P.s. ніводная жывёліна і чалавеча не прапала:))
62 viewsІван, 16:02
Адкрыць / каментаваць
2021-05-20 10:18:47
Сусветны дзень пчол - #дзякуйпчале
108 viewsІван, 07:18
Адкрыць / каментаваць
2021-05-14 17:01:28 https://www.bortnictva.by/post/treebeekeeper-spring-work
135 viewsІван, 14:01
Адкрыць / каментаваць
2021-05-14 17:01:15 Прыйшла вясна і бортніку вельмі шмат працы, ажно не хапае часу ўсё зрабіць. Гэта час, калі бортнік пачынае тварыць свае вуллі-калоды і борці-дупла, каб туды пасяліліся пчолы. Гэта адзін з самых адказных перыядаў для бортніка, бо ад таго, як правільна і якасна зроблена праца залежыць цэлы год, а ўвосень - "ўраджай".

Што толькі не было ў гэтым годзе: вясна з вадой (некаторыя рэчкі Палесся разліліся ў шырокія моры), снег пасярод дня, цеплыня і моцны вецер. Але ж якраз пад самага Юр'ю стала цяплець і нарэшце прырода пачала ажываць. То бортніку трэба спяшацца, каб пачысціць і затварыць свае вульлі. А часам прыходзіцца вуллі ставіць на свае месцы высока над зямлёй, каб скалля пабачыла яго і прывяла з сабой каралеву-матку са сваёй дружынай і сяброўкамі.

Ніжэй невялікі фота-рэпартаж, дзе будзе палескі конік, калода-вулей, дубы, дзеці і бортнікі.
103 viewsІван, 14:01
Адкрыць / каментаваць