Get Mystery Box with random crypto!

Ну вось і патрапіўся на шляху-пуці... Доўгім падарожжы ў 40 км | Бортніцтва Беларусі

Ну вось і патрапіўся на шляху-пуці... Доўгім падарожжы ў 40 км адзін вельмі цікавы след. Хто гэта можа быць?
Адны кажуць, што гэта гаспадар, другія - дзядуля, трэція - бортнік, млынар, дзядзька, ушкуй, вуйка, аўсянік.... Але мы ўсе добра ведаем - што гэта самы сапраўдны мядзьведзь.

Калі такія сляды сустракаеш на лясной дарозе і ведаеш, што Ён прайшоў па тым жа самым пуці некалькі гадзін таму, пачынаеш прыглядацца ў балота і лес - ці не сядзіць той Лясун і не назірае за табой.

Цікавая знаходка яшчэ больш раскрывае таямніцы мінулага светаўспрымання.

P.s. ніводная жывёліна і чалавеча не прапала:))