Get Mystery Box with random crypto!

Новы марафон агучвання пачынаецца! Гэтым разам @say_by запусці | Беларусізацыя

Новы марафон агучвання пачынаецца! Гэтым разам @say_by запусцілі асобны сайт — donar.by! А каб удзельнічаць, трэба:

1. Зайсці на donar.by.
2. Пачаць агучваць або праслухоўваць ужо агучаныя сказы.
3. Можна нават стварыць профіль донара беларускай мовы і атрымаць сертыфікат.

Агучваць стане яшчэ цікавей, бо цягам месяца будзе напаўняцца як адкрытая калекцыя Common Voice, каб лепш распазнаваць беларускае маўленне, так і заданні для інтэрактыўнага навучання беларускай мове ў розных прафесійных сферах. Гэта робіцца для праекта say.by «Мова прафесіі»: беларуская мова ў абслугоўванні, у кол-цэнтрах, медыцыне, кавярнях, крамах, на запраўках, у IT і нават піваварэнні. Першыя 2 модулі для агучвання — гэта вітанні і ветлівасць, а таксама беларуская фанетыка.

Акрамя таго, можна перанесці свой профіль з Common Voice на donar.by, каб вашыя дасягненні мінулага марафону не згубіліся.

Мэта — 1000 гадзін!

Напрыканцы 300 самых актыўных «донараў беларускай мовы» чакаюць сімвалічныя падарункі.