Get Mystery Box with random crypto!

Спыняе існаванне беларускамоўны сатырычны часопіс «Вожык» Дзя | Беларусізацыя

Спыняе існаванне беларускамоўны сатырычны часопіс «Вожык»

Дзяржаўны часопіс сатыры і гумару «Вожык» з наступнага года выдавацца не будзе. Пра гэта паведамілі ў рэдакцыі часопіса. Апошні нумар выйдзе ў снежні, таму «Вожык» не ўнесены ў падпісны каталог на наступны год, паведамляе Радыё Рацыя.

Сёлета часопіс «Вожык» адзначыў 80-годдзе. Ён з’яўляўся пераемнікам знакамітага баявога выдання «Раздавім фашысцкую гадзіну», які з’явіўся ў ліпені 1941 года.