#архітэктурабсср
Беларуская мова ў тэхнічнай дакументацыі пачатку 1930-х гадоў была частай з'явай (у 1932-33 гады нават беларускамоўны часопіс "Тэхніка ў масы" выходзіў, праўда, не доўга, усяго 6 нумароў). Асабліва гэта заўважна на прыкладзе архітэктурных праектаў сталічнай будаўнічай канторы "Менбуд".
Цікава, што беларускай мовай у сваіх праектах карысталіся такія вядомыя архітэктары, як Герасім Якушка (з 1934 галоўны архітэктар Менска) і Станіслаў Гайдукевіч (працаваць пачаў яшчэ да рэвалюцыі), а вось праекты Георгія Лаўрова (напрыклад, клінічны гарадок) аформлены па-руску.