У ліпені 2019 года мы звярталіся з петыцыяй да Міністэрства прыродных рэсурсаў патрабуючы, каб назвы помнікам прыроды прысвойваліся гэтак жа як і геаграфічным аб'ектам: на беларускай з транслітарацыяй на рускую. Мiнпрыроды прыслухалася і накiравала ў Акадэмiю навук i БДУ, якія падрыхтавалі большасць падобных дакументаў, рэкамендацыi аб аб'яўленнi (пераўтварэннi) асаблiва ахоўваемых прыродных тэрыторый (ААПТ) i аб прысваеннi iм найменняў спосабам транслiтарацыi з беларускай мовы на рускую. Варта нагадаць усім дзеючым асобам пра гэты адказ.
https://petitions.by/petitions/2742