Get Mystery Box with random crypto!

Памочнік камандзіра палка “Пагоня” Вадзім Пракоп'еў распавёў п | Грамадскае аб'яднанне "ПАГОНЯ"

Памочнік камандзіра палка “Пагоня” Вадзім Пракоп'еў распавёў пра свае чаканні ад канферэнцыі дэмакратычных сілаў Беларусі ў Вільні:

Лічу, што будуць прыкладзены ўсе намаганні, каб імітаваць новыя смелыя падыходы. Напрыклад, стварэнне Кабінета, абвяшчэнне ініцыятыў у рамках Рабочага руху і гэтак далей. Без істотных і структурных змен. Прадбачу спробу любымі сродкамі ператварыць бяздзейную Каардынацыйную раду ў саюзнікаў Офіса Святланы Ціханоўскай. Для вагі. Упэўнены, што будзе прапанова правесці аўдыт у прымітыўнай форме. Упэўнены, што ніхто не возьме на сябе адказнасць за памылкі двух гадоў. Ніхто не набярэцца мужнасці падаць у адстаўку. Будзе шмат пустых прамоў і фатаграфій.

У такім фармаце гэтая сустрэча нічым не будзе карысная людзям унутры Беларусі. Унутры краіны засталося нямала людзей, гатовых змагацца, аднак яны за два гады зразумелі, што офісы за мяжой абсалютна не настроены на барацьбу. Мэты не супадаюць, таму карысці нуль.

Людзям патрэбная кансалідацыя здаровых дэмакратычных сілаў як за мяжой, так і ўнутры краіны і вырашэнне канкрэтных палітычных задач унутры Беларусі. На канферэнцыі патрэбная жорсткая дыскусія з узаемнай крытыкай, якая павінна прывесці да выпрацоўкі выразнай адзінай стратэгіі па дасягненні пастаўленых мэт. А глабальная, стратэгічная мэта на дадзены момант у нас адна – зрабіць Беларусь незалежнай ад двух дыктатараў.