Get Mystery Box with random crypto!

'Каб прадоўжыць барацьбу, нам трэба адаптавацца да існуючай сі | Грамадскае аб'яднанне "ПАГОНЯ"

"Каб прадоўжыць барацьбу, нам трэба адаптавацца да існуючай сітуацыі і стварыць урад"

Памочнік камандзіра палка "Пагоня" Вадзім Пракоп'еў запісаў відэазварот аб канферэнцыі "Новая Беларусь":

Ведаю, што многія, як і я, расчараваліся ў эфэктыўнасьці кіраўнікоў нашага пратэсту і чакаюць рэальных дзеяньняў. Менавіта зараз у нас ёсць магчымасць сабраць волю ў кулак і сумеснымі намаганнямі данесці да Святланы Ціханоўскай і іншых беларускіх палітыкаў адну думку: каб прадоўжыць барацьбу, нам трэба адаптавацца да існуючай сітуацыі і стварыць урад. Не штат, не офіс, не кабінет, а менавіта ўрад. Без гэтага кроку нічога не будзе. Ні сыходу дыктатара, ні новых выбараў, ні выпушчаных палітвязняў.

Пакуль нашыя хлопцы і дзяўчаты змагаюцца і паміраюць ва Украіне, Святлану Ціханоўскую не хочуць бачыць у Кіеве і яе прадстаўнікоў не пускаюць ва Украіну. Калі надыдзе канец гэтай эпічнай сімуляцыі дзейнасці, які вельмі дорага каштуе беларускаму народу? Адказ просты: ніколі, калі мы самі не ініцыюем змены.

У нас няма лішняга часу і лішніх беларусаў. Калі не прыняць рашэнне, то канферэнцыя ператворыцца ў пустыя вячоркі, будзе спроба імітаваць аўдыт і паставіць пару новых крэслаў у офісе Святланы, памяняўшы яго назву, але не сутнасць.

Поўны зварот Вадзіма Пракоп'ева глядзіце па спасылцы