Get Mystery Box with random crypto!

Былы палітвязень Ціхан Клюкач далучыўся да палка «Пагоня» Як | Грамадскае аб'яднанне "ПАГОНЯ"

Былы палітвязень Ціхан Клюкач далучыўся да палка «Пагоня»

Як кажа Ціхан, цяпер ён знаходзіцца на трэніровачнай базе ў Польшчы і хутка плануе выправіцца ва Украіну. Прычыну Ціхан тлумачыць так:

Вырашыў далучыцца па той жа прычыне, што калісьці сеў у турму, а потым далучыўся да палка Каліноўскага. Мэта адна — свабодная Беларусь. Цяпер барацьба з Расіяй і Пуціным — гэта шлях да перамогі над узурпатарам Лукашэнкам. Ён не мае ніякай палітычнай самастойнасці, ён — толькі «гаўляйтар» Пуціна на тэрыторыі Беларусі.

Вось што ён расказвае пра падрыхтоўку:

Магу сказаць, што арганізацыя тых жа трэніровак або забеспячэнне рыштункам знаходзіцца на вельмі высокім узроўні. Калі гаварыць пра людзей, якіх я тут сустрэў, то ўсё гэта нашы беларусы, якія абралі шлях збройнай барацьбы і якімі можна толькі захапляцца. А мая барацьба трывае: хто хоча ваяваць, той знаходзіць магчымасць.

Крыніца: "Наша Ніва"