Get Mystery Box with random crypto!

Добрая навіна! Пасля запуску новай версіі сэрвіса Podcast.ru у | Беларускія падкасты

Добрая навіна! Пасля запуску новай версіі сэрвіса Podcast.ru у ім з’явілася беларускамоўная версія! Сціпла адзначу, што да перакладу спрычынілася аўтарка гэтага канала

Podcast.ru – гэта сэрвіс, які аўтаматычна генеруе спасылкі на падкаст на ўсе ключавыя падкаст-платформы, у тым ліку «Яндэкс.Музыку» і ВК.

Самыя важныя змены ў новай версіі, якія я для сябе адзначыла:

Вядома, гэта найперш магчымасць праглядаць спасылкі на падкасты па-беларуску. Для гэтага трэба выкарыстоўваць кароткі ўніверсальны адрас pc.st. Асаблівасці:
Калі вы знаходзіцеся ў Беларусі, то мова ў pc.st будзе вызначацца аўтаматычна як беларуская (з магчымасцю пераключыць на іншую).
Калі вы знаходзіцеся за межамі Беларусі, то трэба каб у URL-адрасе сэрвіса была пазначана мова - https://pc.st/be/

Увогуле сэрвіс перакладзены на восем моў: англійскую, французскую, нямецкую, іспанскую, беларускую, украінскую і казахскую.

Можна ствараць спасылкі на асобныя эпізоды падкаста і слухаць іх у плэеры сэрвіса.

Плэер на сэрвісе падтрымлівае таймкоды з апісаннем эпізодаў.

У раздзеле «Пра падкаст» ёсць аўтаспасылка — калі выкарыстоўваць яе, то на смартфонах аўтаматычна адкрыецца мабільная праграма для падкаста (Apple Podcasts або Google Podcasts).

Дзякуй стваральнікам сэрвіса за новую версію! Трэба цяпер памяняць усе спасылкі ў гэтым канале