Get Mystery Box with random crypto!

Падкаст, пра які напішу сёння, незвычайны, і хутчэй нагадвае а | Беларускія падкасты

Падкаст, пра які напішу сёння, незвычайны, і хутчэй нагадвае аўдыёкнігу – выхад кожнай главы якой адцягнуты ў часе. Гаворка ідзе пра “Пімкі” – атмасферны мастацкі падкаст па аднайменнай кнізе Кірыла Стаселькі.

“Пімкі” – гэта кніга невялікіх гісторый-казак, у якіх пераплятаюцца беларуская міфалогія і фальклор, выдумка і гісторыя. Яны невялікія і яркія, я б нават сказала сакавітыя. Кожная гісторыя доўжыцца каля 5 хвілін.

Кніга «Пімкі» выйшла ў свет у 2020 годзе. Дзеля гэтага Кірыл Стаселька зладзіў цэлы рэаліці-праект у сацсетках, у якім дзяліўся ходам краўндфандынгавай кампаніі па выданню кнігі, асаблівасцямі выдавецкага працэсу. Падкаст стаў часткай этапу прамоцыі кнігі.

Агучыла “Пімкі” купалаўка Крысціна Дробыш, і гэта было выдатнае рашэнне. Ужо толькі з-за голасу Крысціны я рэкамендую пазнаёміцца з падкастам. Сама акторка падзялілася сваімі ўражаннямі ад кнігі: "Я не адразу змагла напоўніцу паглыбіцца ва ўвесь смак кнігі. Але калі перада мной сталі ўплываць тыя сімвалы, паралелі і адсылкі (магчыма толькі мае асабістыя), я зачаравалася. Гэта як быццам я чытаю грэцкую сусветна вядомую міфалогію, толькі гэта сваё роднае. Пра нас. І ў той жа час такое невядомае".

На сённяшні момант апублікаваная большая частка аповедаў-эпізодаў “Пімак” – слухаць іх можна, на маю думку, у любой паслядоўнасці.

Слухаць падкаст “Пімкі” на ўсіх платформах тут - https://podcast.ru/1589235818