Get Mystery Box with random crypto!

Вітанкі, сёння раскажу пра падкаст, які будзе цікавы тым, хто | Беларускія падкасты

Вітанкі, сёння раскажу пра падкаст, які будзе цікавы тым, хто ў розных сэнсах любіць рабіць нешта сваімі рукамі – ад творчых прац і твораў мастацтва да ўласнага малога бізнэсу. Падкаст так і называецца – “СВАІМІ РУКАМІ”.

Адразу прызнаюся, што маю да падкаста непасрэднае дачыненне, бо я яго аўтарка і вядоўца

Фармат падкаста: інтэрв’ю. Гэта размовы з творчымі людзьмі пра тое, як яны ператвараюць свае ідэі, захапленні і хобі ў працу. І вучацца зарабляць гэтым на жыццё. Сярод герояў “СВАІМІ РУКАМІ” ўжо былі мастачка, садоўніца-фларыстка, ілюстратарка, фатографка, вышывальшчыца, стваральніца крамы для вязання.

Я шукаю разам са сваімі гасцямі адказы на пытанні:
• Чаму яны абралі менавіта тую сферу, у якой працуюць?
• Як здолелі ператварыць хобі ў бізнэс?
• Якімі спосабамі прасоўвання карыстаюцца і дзе шукаюць кліентаў?
• Наколькі рэальна зарабляць на жыццё выключна творчасцю?
• З якімі цяжкасцямі сутыкаюцца ў сваёй працы?

Мова падкаста: мая – беларуская, госці размаўляюць (пакуль) пераважна на рускай.

“Сціпла” скажу, што галоўная хіба падкаста – нерэгулярнасць:) А іншых ацэнак даваць яму не буду – лепш паслухайце самі!

Слухаць “СВАІМІ РУКАМІ” на ўсіх платформах - https://podcast.ru/1547513227