Get Mystery Box with random crypto!

#навіны Што рабіць хрысьціяніну, калі ў яго краіне нешта ідзе | Беларусь

#навіны
Што рабіць хрысьціяніну, калі ў яго краіне нешта ідзе ня так?

Вітаем, сябры! Сёньня мы пішам не пра сьпевы і музыкаў. У цэнтры нашай увагі малітва за краіну адной вядомай мэдыйнай асобы.

Кірк Томас Кэмеран, вядомы нам найбольш па галоўнай ролі ў фільме "Вогнетрывалы", пачаў свой 100-дзённы плян для Амэрыкі. Гэты плян уяўляе сабой малітвы і разважаньні пра ЗША. Актор публікуе кароткае відэа кожны дзень на сваёй старонцы ў Instagram @kirkcameronofficial

Такім чынам хрысьціянін Кірк Кэмеран адказаў на 100-дзённы плян Джо Байдэна, які той аб'явіў на пачатку свайго прэзыдэнства.

"Замест таго, каб чакаць на наступствы якога-небудзь 100-дзённага пляну і пасьля кусаць сабе локці, давайце ў абарону сваіх каштоўнасьцяў пачнем свой уласны 100-дзённы плян", патлумачыў сваю задуму актор у адным са сваіх відэа.

Таксама ў сваіх разважаньнях Кірк нагадвае пра хрысьціянскія асновы амэрыканскага грамадзтва і супрацьстаіць распаўсюджанаму зараз у Штатах меркаваньню, што гэтая нацыя пабудавана "сукупнасьцю дэістаў і багатых людзей, злачынцаў і рэлігійных ізгояў, авантурыстаў і апартуністаў, якія проста кралі зямлю ў іншых людзей, выкарыстоўвалі рабоў, каб расчышчаць лясы выключна дзеля ўласнай выгады, а потым проста знайшлі прыродныя рэсурсы зямлі, і вось як Амэрыка стала вялікай."

Для нас Кірк Кэмеран - прыклад хрысьціяніна, які бярэ адказнасьць за сваю краіну, моліцца за яе і робіць гэта адкрыта.

Што рабіць хрысьціяніну, калі ў яго краіне нешта ідзе ня так? Маліцца і не маўчаць.

«Вы — соль зямлі. Калі ж соль згубіць сілу, то чым зробіш яе салёнаю? Яна ўжо ні на што не надаецца, хіба толькі выкінуць яе вон на патаптаньне людзям. Вы — сьвятло сьвету. Ня можа схавацца горад, які стаіць на вяршыні гары. Ніхто не запальвае сьвечку, каб паставіць яе пад пасудзінай, але на сьвечніку, і яна сьвеціць усім, хто ёсьць у доме. Гэтак няхай сьвятло вашае сьвеціць перад людзьмі, каб яны бачылі вашыя добрыя справы і славілі Айца вашага, Які ў небе»
Эвангельле паводле Мацьвея 5:13-16