Get Mystery Box with random crypto!

Сёння 30 год прыняцця герба 'Пагоні' і бел-чырвона-белага сцяг | Беларускі Бабілон

Сёння 30 год прыняцця герба "Пагоні" і бел-чырвона-белага сцяга дзяржаўнымі сімваламі.

Прыгожая і важная дата. Але разглядаць яе трэба ў дынаміцы.

30 год назад дэпутаты вымушаныя былі пайсці на хітрасць, каб прыняць новыя сімвалы ў парламенце.

Вось тут я пра гэта ўзгадваў са спасылкай на добры матэрыял па тэме: https://t.me/belbabylon/291

На самой справе, калі быць шчырымі перад сабой, нашыя сімвалы атрымалі лігітымнасць на ўзроўні нацыі толькі ў 2020 годзе.

І таму што былі ўзнятыя на вуліцах сотнямі тысяч чалавек. Раней такога маштабу не было.

І таму што галоўныя канкурэнты, якія выглядалі пераможцамі яшчэ ў 2019 годзе, цалкам дэскрэдытавалі сябе.

Нацыянальныя сімвалы гэта ж не проста набор колераў і фігурак, гэта "скарбонкі", куды складаюць важныя для нацыі сэнсы.

І дзіўным чынам цяпер у "скарбонцы" з архаічным вершнікам складзеныя найбольш актуальныя і канкурэнтныя сэнсы. А "скарбонка" з актуальным глобусам збірае ў сябе ў самае брыдкае і бессэнсоўнае.