Get Mystery Box with random crypto!

Пра 'духоўнасць і патрыятызм' 1 У канцы XVIII ст. у Рэчы Пасп | Беларускі Бабілон

Пра "духоўнасць і патрыятызм" 1

У канцы XVIII ст. у Рэчы Паспалітай сфармавалася партыя рэфарматараў, якая называла сябе "патрыёты".

І назва гэтая выглядае не выпадковай, бо ім супрацьстаяла старая шляхта - "obywatelі" (грамадзяне).

Шляхта-obywatelі настойвалі на захаванні сваіх грамадзянскіх правоў - выбіраць караля, крычаць на соймах liberum veto і так далей.

У адрозненні ад іх "патрыёты" заклікалі праявіць любой на радзімы і дзеля гэтай любові адмовіцца ад часткі натуральных грамадзянскіх правоў шляхты, якія заміналі развівацца Рэчы Паспалітай.

Спрашчаючы: рэтраграды адстойвалі грамадзянскія правы, а рэфарматары заклікалі да пачуццёвага. Бо толькі ў самаахвярнасці было выратаванне для краіны.

І вось як дзіўна ўсё перакулілася праз 200 год, у сучаснай Беларусі:
рэтраграды патрабуюць ад усіх адключыць мазгі, проста любіць радзіму ("патрыятызм") і не лезці ў палітыку, а ўсе нармальныя людзі патрабуюць банальнага выканання базавых грамадзянскіх правоў. Бо толькі праз гэта можна выратаваць краіну.