Get Mystery Box with random crypto!

'Беларусы змагаліся і працягваюць змагацца, нават калі мы гэта | BelarusWithUkraine

"Беларусы змагаліся і працягваюць змагацца, нават калі мы гэтага не бачым"

Наталля Пазняк з Украінскага інстытута нацыянальнай памяці разважае пра тое, што адбываецца паміж украінцамі і беларусамі.

Вось асноўныя тэзісы, але раім прачытаць пост цалкам - дужа карысна.

Раскрутка сварак паміж намі ідзе з-за "поребрика". Мэта - настроіць беларусаў супраць украінцаў і кінуць як гарматнае мяса на новы віток вайны.

Багата беларусаў не ідэнтыфікуюць сябе зараз з Беларуссю. Краіна акупаваная, як у 2014 быў акупаваны Крым.

Беларусы ваююць ва Украіне. Выходзяць на пратэсты. Вядуць рэйкавую вайну, за якую пагражае смяротнае пакаранне.

"Вата" ёсць паўсюль. У Лісічанску радасна сустракаюць "вызваліцеляў". І ў Беларусі ёсць тыя, хто не ўяўляе будучыні без Расіі - гэта "лукашысты" або "ябацькі", але не беларусы.

На ўсіх нашых Майданах луналі бел-чырвона-белыя сцягі. Адным з першых у 2014 загінуў беларус Міхась Жызнеўскі.

Давайце спыняць сваркі. Вайна яшчэ не скончылася - і гэта наша супольная вайна.