Get Mystery Box with random crypto!

Петыцыя пра тое, каб замежныя добраахвотнікі, якія абараняюць | BelarusWithUkraine

Петыцыя пра тое, каб замежныя добраахвотнікі, якія абараняюць Украіну, маглі атрымліваць грамадзянства ў паскораным рэжыме, менш як за месяц сабрала больш як 25 тысяч подпісаў

Гэта значыць, што Прэзідэнт Украіны мусіць цягам азначанага законам тэрміну разгледзець прапанову пра ўнясенне зменаў у заканадаўства краіны. Гэтыя змены могуць паўплываць на лёсы многіх салдат.

Нагадаем, сёння Украіну абараняе ўжо больш за дзве тысячы беларусаў. Нашы суайчыннікі з першых дзён вайны падтрымалі ўкраінцаў. Аднак, згодна з заканадаўствам, у выпадку, калі вайсковец трапіць у палон, абмен адбываецца з дзяржавай, грамадзянінам якой той з'яўляецца.

Учора стала вядома, што прынамсі два байцы палка імя Каліноўскага цяпер знаходзяцца ў палоне расійскіх агрэсараў. Іх сапраўды могуць выдаць Беларусі, дзе, згодна з Крымінальным кодэксам, палоннаму могуць прысудзіць пажыццёвы срок, а ў самым горшым выпадку яму пагражае смяротнае пакаранне.