Get Mystery Box with random crypto!

Беларускія Нячысцікі / Biełaruskija Niačyściki

Лагатып тэлеграм-канала belarusian_monsters — Беларускія Нячысцікі / Biełaruskija Niačyściki Б
Лагатып тэлеграм-канала belarusian_monsters — Беларускія Нячысцікі / Biełaruskija Niačyściki
Адрас канала: @belarusian_monsters
Катэгорыі: Факты
мова: беларускі
Падпісчыкі: 1.82K
Апісанне з канала

Беларуская міфалогія і народная дэманалогія ў інтэрпрытацыі ілюстратара Артура Басака з Гародні

Ratings & Reviews

3.33

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

1

3 stars

0

2 stars

0

1 stars

1


Апошнія паведамленні 4

2022-04-10 17:25:36
Туросiк - у беларускай міфалогіі дух у выглядзе тура (старажытнага быка) з залатымі рагамі, які сустрэўшыся ў лесе чалавеку, пакараў яго сваім выглядам. Чалавек, прываблены дзіўнай жывёлай, ішоў услед за Туросiкам і апыняўся ў непраходным балоце, з якога назад шляху няма.
1.1K views14:25
Адкрыць / каментаваць
2022-04-09 13:10:42
Чаргавы, Магільны Стораж - магільны дух, здань апошняга чалавека, пахаванага на могілках. Беларусы верылі, што Чаргавы засцерагае могілкі, абараняе сяло ад замахаў Смерці, адцягвае яе прыход. Функцыя Чаргавага пераходзіць ад нябожчыка да нябожчыка.

#БеларускіяНячысцікі #ЛегендыБеларусi #BelarusFolklore #БеларускаяМіфалогія  #BelarusianMythology #БеларускіФальклор #Нячысцiкi
918 views10:10
Адкрыць / каментаваць
2022-04-09 13:09:57
Улішыца або Вуйма - паводле беларускага фальклору лясны начны дэман жаночага полу, які мае чырвоныя вочы, вялікі да вушэй рот, пляскаты нос, хвост і поўсць каровы.

На Купалле, калі саламяная лялька якую падпальвалі падала, то гэта было дрэнным знакам, тады на яе накідвалі пятлю і тапілі ў рацэ. Але часам ляльку выкідвала хвалямі на бераг, калі такая лялька праляжыць на беразе столькі месяцаў, колькі на святкаванні было людзей, то ажыве і ператворыцца ў дэмана Вуйму.

Улішыца небяспечна для чалавека, яна любіць заманьваць людзей у сваё логава і замучваць іх там да смерці. Хутка можа перакідвацца ў дзіка з 6 нагамі.

Часам Вуйма можа заходзіць на могілкі, падымаць з труны мерцвякоў і гутарыць з імі, нават яны могуць паплакаць разам, але зранку яна знікае, а нябожчык лезе назад у труну.

#БеларускіяНячысцікі #ЛегендыБеларусi #BelarusFolklore #БеларускаяМіфалогія  #BelarusianMythology #БеларускіФальклор #Нячысцiкi
713 views10:09
Адкрыць / каментаваць
2022-04-09 13:08:14
Клікун - у беларускім фальклоры дарожны дух, не злы, але з выгляду вельмі грозны. Беларусы прадстаўлялі яго растрапаным, непрычасаным, у абарваным балахоне з доўгімі валасамі і рогам у руках, граючы на якім ён выдаваў візг, свіст і шум. Клікун раз'язджае па дарогах днём у спякоту і ноччу - пры святле месяца, на вялізным падуладным яму духу ў выглядзе змея.

Клікун, як і ўсякі дух, не бачны. Днём яго можна пазнаць па пыле, які ўецца віхурай там, дзе ён праязджае. Уначы аб праездзе Клікуна можна пазнаць па паху серы, які выдае яго змей. Да Клікуна часта звяртаюцца з просьбай, адпраўляючыся ў дарогу, каб ён накіраваў падарожніка сваім клікам і свістам.

#БеларускіяНячысцікі #ЛегендыБеларусi #BelarusFolklore #БеларускаяМіфалогія  #BelarusianMythology #БеларускіФальклор #Нячысцiкi
642 views10:08
Адкрыць / каментаваць
2022-04-07 10:18:30
Маці-Зямля - верагодна, найстаражытнейшае боства беларускай міфалогіі. Бярэ пачатак ад прымітыўных першабытных культаў. У гонар яе ставілі стоды і валуны,а таксама шанавалі змей (вужоў) і кармілі іх малаком. Зямля лічылася маці ўсіх жывых істот і раслін, цэнтрам урадлівасці.

Маці Зямля на раўне з Бацькам Небам. Менавіта ад шлюба Неба і Зямлі нарадзіліся іншыя багі. Маці Зямля адказвала не толькі за нараджэнне і ўрадлівасць, але і была апякункай памерлых.

(Прысвячаю гэтую ілюстрацыю ўсім тым, хто стаў ахвярай вайны і загінуў. Багі стваралі людзей не для таго, каб паміраць, а для таго, каб тварыць. Няхай Маці Зямля забярэ вас назад у свае цёплыя абдымкі)

#БеларускіяНячысцікі #ЛегендыБеларусi #BelarusFolklore #БеларускаяМіфалогія  #BelarusianMythology #БеларускіФальклор #Нячысцiкi
#БеларускіяБагі #БеларускіПантэон #BelarusianGods
795 viewsedited  07:18
Адкрыць / каментаваць
2022-04-05 13:00:35
Пуннік - у беларусаў сядзібны нячысцік, што жыве ў пуні. Ён уяўляўся чалавекападобнай істотай. Паводле ўяўленняў, звычайна сядзеў на кроквах і назіраў за наведвальнікамі пуні, палохаючы дзяцей і некаторых прахожых хрыпам, свістам ці жаласным енкам.

Пуня, а таксама сянніца, сельніца, адрына  або шопа - памяшканне для захоўвання сена.

#БеларускіяНячысцікі #ЛегендыБеларусi #BelarusFolklore #БеларускаяМіфалогія  #BelarusianMythology #БеларускіФальклор #Нячысцiкi
890 views10:00
Адкрыць / каментаваць
2022-04-03 23:29:29
Красналюд, Красналюдкі — у беларускай і польскай міфалогіі народ маленькіх чалавечкаў.

Вядомыя як апекуны жытлаў. Мяркуецца, што антрапалагічна яны паходзяць ад душ продкаў ці памерлых немаўлят. Назва іх звычайна звязваецца з чырвоным колерам галаўных убораў.

Удзень хаваюцца пад парогам, за печчу, у мышыных норах, закутках у кузні ці стайні. Уначы, калі людзі кладуцца спаць, выходзяць і да першых петухоў ходзяць навокал, заканчваюць перарваныя працы па доме, сцерагуць дзяцей ад злых духаў.

#БеларускіяНячысцікі #ЛегендыБеларусi #BelarusFolklore #БеларускаяМіфалогія  #BelarusianMythology #БеларускіФальклор #Нячысцiкi
994 views20:29
Адкрыць / каментаваць
2022-04-02 13:02:14
Яўген Кот - Гомельскі мастак і дызайнер, які малюе персанажаў беларускага фальклору.

Аўтар унікальнага інтэрнэт партала Беларускі Бестыярый
https://www.bestiary.us/portal/belarus

Менавіта ён распрацаваў і адправіў у друк каляндар, які ўсім так да спадобы -  Беларускі Бестыярый 2019, 2020, 2022

Творчасць Яўгена на мяне, вядома ж, вельмі паўплывала.


#БеларускіяНячысцікі #ЛегендыБеларусi #BelarusFolklore #БеларускаяМіфалогія  #BelarusianMythology #БеларускіФальклор #Нячысцiкi #БеларускіяМастакі
901 views10:02
Адкрыць / каментаваць