Get Mystery Box with random crypto!

Беларускія Нячысцікі / Biełaruskija Niačyściki

Лагатып тэлеграм-канала belarusian_monsters — Беларускія Нячысцікі / Biełaruskija Niačyściki Б
Лагатып тэлеграм-канала belarusian_monsters — Беларускія Нячысцікі / Biełaruskija Niačyściki
Адрас канала: @belarusian_monsters
Катэгорыі: Факты
мова: беларускі
Падпісчыкі: 1.82K
Апісанне з канала

Беларуская міфалогія і народная дэманалогія ў інтэрпрытацыі ілюстратара Артура Басака з Гародні

Ratings & Reviews

3.33

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

1

3 stars

0

2 stars

0

1 stars

1


Апошнія паведамленні 3

2022-05-15 11:29:37
Брэсцкая Крэпасць гэтае асаблівае месца, яно перажыло не мала гора і слёз, таму яно і прыцягвае да сябе мноства зданяў з мінулага.

Але ёсць тут і доўгажыхары з прадстаўнікоў іншасвету, ужо больш за 100 гадоў на тэрыторыі крэпасці з'яўляецца жаночая здань у белых адзеннях.

Ёсць дзве версіі паходжання гэтага прывіда. Першая, што гэта здань манашкі Бернардынскага манастыра 17 стагоддзя. І з'яўляецца яна недалёка ад месца, дзе знаходзіўся гэты кляштар.

Па другой версіі - гэта юная дзяўчына, дачка польскага магната. На адным са свецкіх мерапрыемстваў у Белым палацы яна была застрэлена адрынутым маладым салдатам. І з таго часу душа яе не знаходзіць сабе спакою.

Ёсць і гістарычныя сведкі з'яўлення здані. У сваіх лістах дадому пра яе пісалі афіцэры і царскага войска, і польскія салдаты таксама паказвалі на тое, што ў Белым палацы крэпасці перыядычна з'яўляецца постаць белай жанчыны.

Прывіда можна ўбачыць і зараз у начной крэпасці. Здань сама па сабе бяскрыўдная, з'яўляецца і знікае, нікога не чапаючы.
131 views08:29
Адкрыць / каментаваць
2022-05-13 22:04:47
Спадарства, Вітаю Ўсіх! Памятаеце я абяцаў цішоткі з маімі малюнкамі? У мяне добрыя навіны, этна-крама @ragna.by ўзялася за гэтую справу і для папярэдняй замовы ўжо даступная першая цішотка з выявай беларускага паганскага бога Вялеса.

Дастаўка па ўсім свеце . Пераходзьце па спасыльцы для замовы :
https://ragna.by/vyales

Я нагадаю, што Беларускіх Багоў я пачаў маляваць пры падтрымцы нашага беларускага навукоўца, фалькларыста, даследчыка і выкладчыка Змітра Скварчэўскага.

Асноўны грунт у гэтай тэме, гэта яго кніга "Па слядах багоў: нарысы беларускай міфалогіі":
https://ragna.by/product/ekniga-pa-slyadah-bagou

P.S. Дарэчы, ніякіх адсоткаў не бяру, як заўсёды ўсё людзям Якасць цішотак добрая, тэставая цішотка прайшла праз 5 пранняў запар!

#BelarusFolklore #БеларускаяМіфалогія  #BelarusianMythology #БеларускіФальклор #БеларускіяМастакі
#БеларускіяБагі #БеларускіПантэон #BelarusianGods
282 views19:04
Адкрыць / каментаваць
2022-05-12 16:10:20
У студзені 1691 года ў Гродна ў гарадскую ратушу даставілі падданага гродзенскіх брыгітак Максіма Знака з прыгараднага Каханава на інквізіцыю, яго вінавацілі ў чараўніцтве і вядзьмарстве.

Супраць Знака выступаў на судзе мясцовы шынкар Сямён Юхальскі з жонкай Агнешкай Буракоўнай, ён сцвярджаў, што вядзьмак зачараваў іх з жонкай, а таксама іх дзяцей і нават цэлы дом жыхароў - менавіта так, гучаў запіс у кнізе актаў войтаўскага суда горада Гродна. Знак спачатку не прызнаваў сваю віну, але ўжо пасля першых катаванняў, прызнаўся ў тым, што ён вядзьмак і насылаў праклёны на мясцовых жыхароў. Знак таксама распавёў пасля катаванняў аб іншых вядзьмарах і вядзьмарках, якія жылі ў акрузе. Самым магутным з іх быў чародзей Расол, які жыў у Вярцілішках.

Людзі кажуць, што пасля гэтых прызнанняў у Гродна з'явіўся сам Расол, які абышоў вакол ратушу, дзе сядзеў за кратамі Знак і вымавіў заклён, пасля якога Знак ужо не даваў паказанні не пад якімі катаваннямі. Максіма Знака спалілі на Гродзенскай рыначнай плошчы каля ратушы.
313 views13:10
Адкрыць / каментаваць
2022-05-02 21:16:10
Язэп Нарцызавіч Драздовіч - культавы беларускі жывапісец, графік, скульптар, пісьменнік, фалькларыст, этнограф і археолаг.

На першы погляд, здаецца, што Язэп Драздовіч мае невялікае дачыненне да малявання беларускай міфалогіі і фальклору, але гэта зусім не так. У яго шмат мастацкіх прац, якія перадаюць, на мой погляд, сутнасць "беларускага фэнтэзі".

Што цікава, з 1920-х гадоў падчас сваіх вандровак па Беларусі Драздовіч стаў пісаць дываны. Менавіта на адным з такіх дываноў ёсць выява Красналюдка - аналаг еўрапейскіх гномаў у палякаў ды беларусаў.

Таксама пад час вандровак, мастак запісваў народныя песні, збіраў і апрацоўваў для слоўнікаў лексіку народнай мовы.

#БеларускіяНячысцікі #ЛегендыБеларусi #BelarusFolklore #БеларускаяМіфалогія  #BelarusianMythology #БеларускіФальклор #Нячысцiкi #БеларускіяМастакі
282 views18:16
Адкрыць / каментаваць
2022-05-02 20:06:26 https://vm.tiktok.com/ZMLtSHhEQ/
293 views17:06
Адкрыць / каментаваць
2022-04-28 23:15:44
Ох - паводле беларускага фальклору гэта добры дух дапаможнік. Ох з'яўляўся перад чалавекам у цяжкую, няпростую хвіліну, дастаткова было толькі вымавіць: "Ох!...". Выглядаў Ох, як стары маленькага росту з барадой да самых ног. Пры дапамозе чараўніцтва і магіі, Ох дапамагаў чалавеку, мог начараваць ежу ці нават падарыць які-небудзь магічны артэфакт, да прыкладу, залатую табакерку, якая магла выклікаць духа, які здзяйсняе любыя жаданні.

Але не кожны чалавек быў здольны вызваць старога Оха. Такой магчымасцю часцей валодалі прадстаўнікі рамёстваў, якія мелі блізкае стаўленне да чараўніцтва і звышнатуральных сіл - ганчары, кавалі, пчаляры...

#БеларускіяНячысцікі #ЛегендыБеларусi #BelarusFolklore #БеларускаяМіфалогія  #BelarusianMythology #БеларускіФальклор #Нячысцiкi #БеларускіяМастакі
320 views20:15
Адкрыць / каментаваць
2022-04-21 21:19:55
Русалка, Вадзяніца, Купалка - у беларускім фальклоры нежыць жаночага полу, адмоўны дух.

Не блытаць з Марской Каралеўнай, якую апісваў у сваіх казках Г. Х. Андэрсэн.

Русалкамі станавіліся памерлыя без хросту дзеці, дзяўчаты, якія не паспелі выйсці замуж, або тапельніцы. Любімая справа Вадзяніц - гэта завабліваць юнакоў да вадаёмаў і тапіць іх. Нярэдка сустракаюцца Вадзяніцы-пераваратні, якія могуць ператварацца ў розных лясных звяроў, хатніх котак, птушак. У маім уяўленні Вадзяніцы маюць хвост, каб зручней было плаваць, але ён магічным шляхам ператвараецца ў ногі, калі яны выходзяць на сушу, бегаюць па лесе, або гойдаюцца на ветках дрэў. Звычайна гэта здараецца на Русальным тыдні.

#БеларускіяНячысцікі #ЛегендыБеларусi #BelarusFolklore #БеларускаяМіфалогія  #BelarusianMythology #БеларускіФальклор #Нячысцiкi
459 views18:19
Адкрыць / каментаваць
2022-04-17 22:41:34
Дзікія людзі, Дзікі народ - у фальклоры беларусаў Гарадзенскіх і Беластоцкіх зямель гэта людзкі народ, які жыве ў заморскіх лясах, парос поўсцю і забыўся чалавечую мову. На Ваўкавысскіх землях лічылі, што Дзікія людзі маюць толькі адно вока, ядуць людзей і пьюць барановую кроў.

Дзікі чалавек таксама вельмі папулярны персанаж на еўрапейскіх сярэднявечных гербах, звычайна яго малявалі з вялікай дубінай.

#БеларускіяНячысцікі #ЛегендыБеларусi #BelarusFolklore #БеларускаяМіфалогія  #BelarusianMythology #БеларускіФальклор #Нячысцiкi
1.2K viewsedited  19:41
Адкрыць / каментаваць
2022-04-15 19:15:52
#БеларускіяНячысцікі #ЛегендыБеларусi #BelarusFolklore #БеларускаяМіфалогія  #BelarusianMythology #БеларускіФальклор #Нячысцiкi
837 views16:15
Адкрыць / каментаваць
2022-04-13 20:16:58
Прывід Лідскага замка. На малюнку прывід аднаго з ваяроў Князя Карыбута, які здрадзіў сваёй дружыне.

Падчас аблогі Лідскага замка, Князь уцёк праз патаемны ход, пакінуўшы сваіх воінаў на верную смерць. Напярэдадні ён даў каманду стаяць да смерці, не адступаць і не здавацца. З таго часу прывіды ваяроў шукаюць Князя, каб адпомсціць. Блукаюць па вежах Лідскага Замка.

#БеларускіяНячысцікі #ЛегендыБеларусi #BelarusFolklore #БеларускаяМіфалогія  #BelarusianMythology #БеларускіФальклор #Нячысцiкi
2.9K views17:16
Адкрыць / каментаваць